«Талерантная журналістыка» ад сеткі міратворчых арганізацый

2013 2013-12-27T11:29:24+0300 2013-12-27T11:29:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/talerantnaja_zhurnalistyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брашура "Талерантная журналістыка"

Брашура "Талерантная журналістыка"

Навагодні падарунак журналістам падрыхтавала Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый (East Europe Gppac Network) – брашуру «Талерантная журналістыка».

У 2010 годзе EEGN упершыню быў праведзены Міжнародны конкурс імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю паталерантнасці, інтэграцыі, узаемнай павазе і ўзаемаразуменні. Досведнекалькіх гадоў правядзення конкурсу паказаў, што падрыхтоўка такіх матэрыялаў для журналістаў - справа няпростая. Нават прафесіяналам часам не хапае ведаў пра прынцыпы стварэння карэктных матэрыялаў. Этычнай максімы «не нашкодзь» дастаткова толькі на першым этапе. Але сутыкаючыся з канкрэтнай сітуацыяй, журналіст задумваецца: як менавіта не нашкодзіць пры падрыхтоўцы матэрыялу на этнічную тэматыку, па праблемах людзей з інваліднасцю, па тэме гомасэксуальнасці? Навыкі дводзіцца асвойваць на практыцы.

Брашура «Талерантнасці журналістыка» скіравана на тое, каб дапамагчы ў гэтым усім, хто імкнецца развіць сваё майстэрства і прафесіяналізм.

Брашура падсумоўвае ідэі і разважанні экспертаў-сябраў журы Міжнароднага конкурсу публікацый праталерантнасць, аформленыя ў выглядзе парадаў, і запрашае чытачоў паразважаць разам з аўтарамі прапрынцыпысацыяльна адказнай журналістыкі.

Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый нагадвае, што прыём публікацый на конкурс працягваецца да 16 студзеня 2014 года.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international