Абвешчаны IV Міжнародны конкурс журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана Дапоўнена
Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый Глабальнага Партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў (GPPAC) аб'яўляе пра пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў IV Міжнародным конкурсе публікацый па талерантнасці, інтэграцыі, узаемапавазе і паразуменні ў грамадстве, размешчаных у 2013 г. у друкаваных і электронных СМІ Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Украіны.
Намінацыі конкурсу
Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя ў наступных намінацыях:
- лепшая публікацыя пра прыклады паспяховай інтэграцыі, пра знаходжанне паразумення, пераадоленне непаразумення ў грамадстве;
- лепшая публікацыя пра праблему расізму, ксенафобіі і розных формаў няцерпімасці ў грамадстве;
- лепшая непрадузятая публікацыя пра канфлікт, якая ўзважана адлюстроўвае прадмет канфлікту, пазіцыі бакоў, якая дэманструе перавагі негвалтоўных метадаў вырашэння канфліктаў.
У кожнай намінацыі будуць адабраны тры лепшыя публікацыі. Конкурсам прадугледжана ўзнагароджанне пераможцаў грашовымі прэміямі ў памеры:
- 1 месца – 150 даляраў,
- 2 месца – 100 даляраў,
- 3 месца – 70 даляраў.
З 2011 г. арганізацыйным камітэтам конкурсу заснавана адмысловая намінацыя за лепшую публікацыю пра талерантнасць, пераадоленне нецярпімасці, напісаную маладымі аўтарамі (ва ўзросце ад 14-ці да 20-ці гадоў). Аўтар лепшай публікацыі ў адмысловай намінацыі будзе ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 90 даляраў.
Умовы ўдзелу ў конкурсе
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя і грамадзянскія журналісты, штатныя і пазаштатныя супрацоўнікі агульнанацыянальных і рэгіянальных рэдакцый, студэнты факультэтаў і аддзяленняў журналістыкі, старшакласнікі з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, якія апублікавалі ў друкаваных перыядычных СМІ ці ў інтэрнэт-СМІ матэрыялы па ўказанай тэматыцы толькі ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2013 года.
Адзін аўтар мае права падаць на конкурс па адной публікацыі ў асобнай намінацыі. Разглядаюцца матэрыялы на мовах чатырох краінаў (Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны). Памер артыкула не абмежаваны. Публікацыі, прысвечаныя падзеям мінулага (да 2000 г.), павінны мець выразную сувязь з сучаснасцю.
Прымаюцца адсканаваныя электронныя версіі артыкулаў друкаваных выданняў ці дзейсныя гіперспасылкі на матэрыялы інтэрнэт-СМІ з абавязковым указаннем імя, прозвішча і кантактнай інфармацыі аўтараў, назвы СМІ, даты публікацыі, а таксама ўказаннем намінацыі, на якую прэтэндуе той ці іншы артыкул аўтара.
Тэрміны
Прыём публікацый: у перыяд з 16 лістапада 2013 г. па 16 студзеня 2014 г. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу: 16 лютага 2014 г.
Кантакты
Дасылайце матэрыялы на электронны адрас арганізацыйнага камітэта IV Міжнароднага конкурсу журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана: mediatolerance2013@gmail.com
Конкурс заснаваны ў памяць пра міратворца з Малдовы Юрыя Атамана, чалавека, які шмат зрабіў для пабудовы міру ў Прыднястроўскім рэгіёне, нязменнага кіраўніка Аб'яднанага Камітэта па пагадненні і дэмакратызацыі (JCDC). Юры Атаман заўчасна пайшоў з жыцця у жніўні 2010 г. Як і ў папярэднія гады, пачатак конкурсу прымеркаваны да Міжнароднага дня талерантнасці, абвешчанага ў “Дэкларацыі прынцыпаў талерантнасці” ЮНЭСКА, які штогод адзначаецца 16 лістапада.
Адзіная беларуска, якая выйграла гэты конкурс
У 2013-м годзе пераможцам III Міжнароднага конкурсу імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю аб талерантнасці, інтэграцыі, узаемапавазе і ўзаемаразуменні ў грамадстве стала журналістка інтэрнэт-партала TUT.BY Кацярына Сінюк за матэрыял пра справу цемнаскурага беларуса ў Нясвіжы, які ўзяў у закладнікі ўласнага сына праз дыскрымінацыю па колеры скуры з боку грамадства і чыноўнікаў і катэгарычна адмаўляўся ад зносін са староннімі. Галоўны герой матэрыялу не толькі пагадзіўся на інтэрв'ю TUT.BY, але і пасля шматгадзінных размоваў з Кацярынай Сінюк прадаставіў доступ чыноўнікаў і сваякоў да свайго сына і пайшоў на кантакт. Матэрыял прымусіў чыноўнікаў таксама звярнуць увагу на праблему.
Артыкул заняў 1-е месца як "Лепшая непрадузятая публікацыя пра канфлікт, якая ўзважана адлюстроўвае прадмет канфлікту, пазіцыі бакоў, якія ўдзельнічаюць, якія дэманструюць перавагі негвалтоўных спосабаў вырашэння канфліктаў" і перамагла сярод дзясяткаў намінантаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі.