У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд (абноўлена)

2013 2013-12-17T17:38:00+0300 2013-12-18T08:44:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smjarotnae-pakaranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што ў Беларусі вынесена яшчэ адно смяротнае пакаранне. Асуджаны – 53-гадовы Эдуард Лыкаў, яму інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення. Рашэнне вынес Мінскі абласны суд 26 лістапада 2013 года. Аднак пад следствам Лыкаў знаходзіцца з 2011 года. За гэты час у яго змянілася тры адвакаты.

Пра яго асобу вядома, што ён не меў сталага месца жыхарства, падтрымлівае кантакты з маці, якая жыве ў Баранавічах. Сын жыве ў Расіі, дачка – у Германіі, але з дзецьмі асуджаны стасункаў не мае. Лыкаў - уражэнец Расіі, але з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда адзначае, што гэты выпадак у чарговы раз дэманструе, што дзяржава хавае ад грамадскасці факты вынясення смяротных прысудаў і іх выкананне.

“Чыноўнікі часта кажуць, што ў Беларусі расстрэльваюць адзінкі, але калі няма публічнай інфармацыі, каму вынесена смяротнае пакаранне, калі ўся гэта інфармацыя дзяржаўнымі органамі хаваецца ад грамадскасці, тады складана апеляваць да лічбаў, колькі ж людзей насамрэч было расстраляна ў Беларусі ад імя дзяржавы”.

Праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання будуць сачыць за гэтай сітуацыяй. І ў выпадку неабходнасці гатовыя аказаць юрыдычную дапамогу абвінавачанаму пры абскарджванні рашэння суда першай інстанцыі ў касацыйным парадку і пры звароце ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international