Гарадзенцу Вадзіму Цярлецкаму - 3 сутак арышту

2013 2013-11-13T15:42:00+0300 2013-11-13T15:45:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ciarlecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Цярлецкі.

Вадзім Цярлецкі.

У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння будзе разгледжаная адміністратыўная справа гарадзенскага актывіста Вадзіма Цярлецкага. Ён быў затрыманы ўвечары 12 лістапада на чыгуначным вакзале сталіцы.

Юнак прыехаў з Гародні ў Менск, каб вырашыць грамадскія справы,звязаныя з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам і ў той жа дзень планаваў вярнуцца назад, у Гародню.

На Цярлецкага былі складзеныя 2 адміністратыўныя пратаколы:   арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Ноч да суда Цярлецкі правёў у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

***

10-30. Вадзіма Цярлецкага прывезлі ў суд Кастрычніцкага раёна.

13-10. Суддзя Максім Лапко, які разглядае справу, дапусціў ў залу толькі адваката, тым самым фармальна зрабіўшы паседжанне закрытым.

15-40. Цярлецкага абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 3 сутак. Артыкул за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі суддзя адхіліў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international