viasna on patreon

МЗС адказаў на зварот па справе Паўла Селюна, аднак не зусім па сутнасці

2013 2013-10-24T09:56:32+0300 2013-10-24T09:56:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mzs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання “ Андрэй Палуда атрымаў  адказ з Міністрэства замежных спраў Рэспублікі Беларусі на свой зварот, у якім праваабаронца інфармаваў МЗС пра рэгістрацыю індывідуальнага звароту асуджанага да смяротнага пакарання Селюна Паўла Мікалаевіча ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Праваабаронца нагадаў, што  “ў адпаведнасці з пунктам 92 правіл працэдур Камітэта дзяржава не павінна прыводзіць у выкананне смяротны прысуд да разгляду дадзенага зварота Камітэтам па сутнасці”.

Паколькі функцыя кантролю  забяспечэння прыпынення выканання смяротнага прысуду да разгляду індывідуальнага звароту ў КПЧ ўскладаецца на МЗС, то Андрэй Палуда згодна з Палажэннем аб Міністэрстве замежных спраў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Беларуі ад 31 ліпеня 2006 года № 978, прасіў у звароце, каб МЗС апавясціў Вярхоўны Суд, Генпракуратуру і МУС аб рэгістрацыі КПЧ ААН зварота Паўла Селюна.

МЗС, у сваім адказе, які падпісаў намеснік міністра Валянцін Рыбакоў, паведамляе, што сапраўды “паведамленне было накіраванае беларускаму боку для атрымання пісьмовых каментароў. Выконваючы  свае міжнародныя абавязацельствы ў рамках Факультатыўнага пратакола (да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычнах правах), Беларусь плануе накіраваць такія каментары ў Камітэт у парадку, прадугледжаным арт. 4 ч. 2 Факультатыўнага пратакола”.

Сутнасць жа звароту праваабаронцы аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду і інфармавання адпаведных дзяржаўных органаў (у дадзеным выпадку – МУС і Генпракуратуры) аб разглядзе ў КПЧ індывідуальнага паведамлення Паўла Селюна, цалкам праігнараваная.

Падобныя звароты праваабаронца таксама накіраваў у Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральную пракуратуру, у якіх заклікаў МУС не выконваць смяротны прысуд, вынесены Вярхоўным Судом у дачыненні да Паўла Селюна да разгляду яго індывідуальнага звароту ў КПЧ ААН, а Генпракуратуру – у межах яе кампетэнцыі забяспечыць прыпыненне выканання гэтага смяротнага прысуду. Аднак адказаў на гэтыя звароту дагэтуль няма.

***

12 чэрвеня Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Сялюн вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: арт.139 ч.2 пункты 1 і 6 (забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю), арт.205 ч.1 (крадзеж), арт. 347 ч.1 (здзек над трупамі), ст.378 (крадзеж асабістых дакументаў), і па сукупнасці злачынстваў вынес прысуд аб прымяненні выключнай меры пакарання - смяротнай кары.   17 верасня Калегія Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы ў касацыйным парадку скаргу Паўла Селюна, пакінула у сіле смяротны прысуд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства