Петыцыя ў абарону Мінскага гей-прайда 2013

2013 2013-10-22T11:09:53+0300 2013-10-22T11:09:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minskpride2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары Мінскага гей-прайда 2013 падрыхтавалі электронную  петыцыю для сімвалічнай падтрымкі дзевятага беларускага штогадовага праваабарончага форуму і публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення да геяў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендэраў ў Рэспубліцы Беларусь.

Пачынаючы з 1999 года ніводная публічная акцыя "Мінскага гей-прайду" не была санкцыянаваная ўладамі беларускай сталіцы. На працягу апошніх шасці гадоў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазваляў праводзіць любыя мірныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Толькі аднойчы, у 2011 годзе ўлады Менску далі дазвол на правядзенне пікету супраць гамафобіі для 15 чалавек. Усе астатнія мірныя сходы ў падтрымку ЛГБТ, якіх заяўлялася больш за 100, былі забароненыя.

Арганізатары яшчэ не называюць дакладнай даты Мінскага гей-прайда 2013, але абяцаюць, што Прайд усё ж адбудзецца ў гэтым годзе, а цяпер вырашаюцца ўсе фармальныя пытанні, звязаныя з арганізацыяй мерапрыемстваў Прайд -тыдня ў Мінску.

Электронная петыцыя будзе накіравана старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб паказаць сталічным уладам, што многім людзям неабыякавы тая несправядлівасьць, з якой сутыкаюцца беларускія гомасэксуалы, бісэксуалы і трансгендэры ў штодзённасці.

Азнаёміцца ​​і падпісаць петыцыю ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2013 можна ТУТ

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international