viasna on patreon

Брэст: незалежная журналістка скардзіцца старшыні Вярхоўнага суда

2013 2013-10-17T14:04:59+0300 2013-10-17T14:04:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Фотакарэспандэнт Мілана Харытонава аспрэчвае раней вынесенае рашэнне суда першай інстанцыі  і вызначэнне калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў справе абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Сёлета 20 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста адмовіў Мілане Харытонавай у задавальненні пазову, які яна падала супраць карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча, які змясціў на адным з мясцовых інтэрнэт-парталаў абразлівыя каментары на адрас незалежнай журналісткі. Падставай для адхілення пазову суд прызнаў высновы лінгвістычнай экспертызы, з якіх вынікала, што ніякіх абразаў у допісах карэспандэнта “Брестского вестника” не было: ён хоць і выказваў негатыўныя меркаванні, але карыстаўся сваімі канстытуцыйнымі правамі. Пазней калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда сваім вызначэннем ад 6 мая пакінула касацыйную скаргу Міланы Харытонавай без задавальнення, а рашэнне суда першай інстанцыі – без зменаў

У сваёй скарзе на імя старшыні Вярхоўнага суда РБ незалежная журналістка называе рашэнне суда першай інстанцыі і вызначэнне калегіі абласнога суда незаконнымі і неабгрунтаванымі, просіць запатрабаваць з суда Маскоўскага раёна г.Брэста матэрыялы згаданай грамадзянскай справы, вынесці пратэст і накіраваць справу на новы разгляд.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства