У камеры смяротніка (відэа)
У новым відэароліку, прысвечаным тэме смяротнага пакарання, удала спалучаюцца кадры, знятыя ў камерах, у якіх утрымліваюцца прысуджаныя да пакарання смерцю і фрагмент перфомансу, які быў прадэманстраваны пад час працы V Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе. Мантаж здейсніў рэжысёр Віктар Траццякоў.
Нагадаем, V Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання 12 – 15 чэрвеня праходзіў у Мадрыдзе (услед за Страсбургам (2001), Манрэалем (2004), Парыжам (2007) і Жэневай (2010)). У праграме Кангрэса 14 чэрвеня адбыўся круглы стол “Еўропа: стратэгія будучыні” – пра дачыненні Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскага парламента, Савета Еўропы, АБСЕ і Беларусі і Расіі ў пытанні смяротнага пакарання. У прыцы круглага стала браў удзел Валянцін Стэфановіч, адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. 15 чэрвеня па вуліцах Мадрыда прайшоў Марш супраць смяротнага пакарання.