Салігорск: Маладафронтаўскі велапрабег забаранілі

2012 2012-05-20T11:37:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/velaprabeg-sal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне велапрабегу, прымеркаванага да гадавіны рэферэндума 14 мая 1995 году, па выніках якога бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” страцілі статус дзяржаўных сімвалаў. Заяўнікам мерапрыемства выступаў мясцовы маладафронтавец Аднрэй Тычына. Мерапрыемства планавалася правесці 26 мая.

У сваім адказе старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі абгрунтаваў забарону правядзення масавага мерапрыемства нібыта парушэннем з боку заяўніка патрабаванняў артыкулаў 8 і 11 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Арганізатары велапрабегу лічаць рашэнне чыноўніка незаконным і антыканстытуцыйным:

- У гэтай адмове я бачу тыповую для нашых уладаў палітыку падвойных стандартаў. 5-га мая мясцовае аддзяленне праўладнай “Беларй Русі” праводзіла аналагічнае мерапрыемства па маршруце, супадаючым з маршрутам нашага велапрабегу, але ж тут заяўнікамі выступалі маладафронтаўцы і абсалютна з палітычыных прычынаў чыноўнікі нам гэтага дазволу не далі, - лічыць заяўнік мерапрыемства Андрэй Тычына. - Лічу адмову ўладаў незкаоннай і антыканстытуцыйнай. У бліжэшы час пракансультуюся з юрыстамі на магчымасць абскарджвання дадзенага рашэння.

Салігорскія праваабаронцы называюць рашэнне чыноўнікаў абсалютна неправавым, а спасылкі на 8 і 11 артыкулы Закона “Аб масавых мерапрыемствах” неабгрунтаванымі:

- Артыкул 8 Закону ў прынцыпе з’яўляецца неканстытуцыйным і неадпавядаючым міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека. Паводле гэтага атрыкула да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатар не можа аб'яўляць у сродках масавай інфармацыі і нават ў Інтэрнэце аб даце, месцы і часе яго правядзення. Гэта, канешне, бязглуздзіца, але ж нават па гэтых нормах адмова ў правядзенні велапрабегу толькі на той падставе, што арганізатары дзесці ў Сеціве паведамілі аб падабенстве свайго маршруту на маршрут велапрабегу “Белай Русі”,  з’яўляецца неправамернай, - сцвярджае салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка.

Спасылка чыноўнікаў на 11-ы артыкул Закона, па меркаванні праваабаронцы, з’яўляецца нематываванай, бо не тлумачыць, якую з трох дзясяткаў частак дадзенага артыкула парушыў заяўнік. Акрамя таго,  дадзеным артыкулам рэгулюецца выкананне нормаў грамадскага парадку непасрэдна пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, парушэнне якіх можна было б канстатаваць толькі падчас правядзення велапрабегу. Таму такая матывіроўка чыноўнікаў увогуле парушае прынцып прэзумпцыі невінаватасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international