Салігорская моладзь падтрымала зняволенага Івана Шылу (фота)

2012 2012-02-23T11:40:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-salid-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арыштавнага напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь” і зняволеннага на 22 дні арганізатара мерапрыемства Івана Шылу падтрымалі паплечнікі з Салігорска.

22 лютага па ўсім горадзе з’явіліся плакаты з інфармацыяй аб арышце маладзёна і патрабаваннем яго вызвалення. Таксама паплечінікі ды сябры Івана даслалі яму лісты з словамі падтрымкі:

- Сумна, але апошнім часам мы ўжо неяк прызвычаіліся да “сутак”. Натуральна, многія палітвязні зняволены на значна даўжэйшыя тэрміны, але 20 дзён за кратамі па палітычных матывах таксам з’яўляюцца недапушчальнымі, - кажа салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына.

Па словах маладзёна, натхніла іх на больш актыўныя дзеянні ў гэтым пытанні салідарнасць польскіх студэнтаў, якія зладзілі акцыю ў падтрыміку Івана Шылы каля рэктарату Універсітэту Сілезіі ў Катовіцах. Менавата там апошнія два гады навучаецца арыштаваны ў Мінску маладзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international