У Беларусь забаранілі ўезд праваабаронцам з Расіі і Украіны
https://spring96.org/be/news/44043
2011
2011-06-15T11:29:13+0300
2011-06-15T11:29:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/norwei-helsinki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы з Нарвежскага хельсінскага камітэту 15 чэрвеня апоўначы былі затрыманыя ў Менскім аэрапорце. Грамадзянка Расіі Іна Сангажыева і грамадзянка Украіны Вольга Шамшур накіроўваліся з Франкфурта ў Менск па асабістых справах. Аднак памежнікі знайшлі іх прозвішчы ў сьпісе непажаданых для ўезду ў краіну асобаў. У пашпарты праваабаронцам былі пастаўленыя пячаткі “Уезд забаронены”.
На пытанні аб прычыне забароны на ўезд памежнік адказаў лаканічна: “Відаць раней вы нешта зрабілі супрацьзаконнае, таму і патрапілі ў спісы”.
Гэтай жа ноччу Іну Сангажыеву і Вольгу Шамшур пад канвоем суправодзілі на зваротныя рэйсы ў Франкфурт і Вену.