viasna on patreon

У Бабруйску працягваюцца допыты па справе нападу на будынак мясцовага КДБ

2010 2010-10-22T16:42:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з нападам на будынак КДБ у Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка быў затрыманы і дапытаны супрацоўнікамі КДБ жыхар Бабруйска Павал Чарнышэнка. Як стала вядома, і пасьля падзей у Менску Чарнышэнку таксама дапытвалі і праводзілі ператрус на кватэры, дзе ён пражывае і на лецішчы ягоных бацькоў.

Павал не з’яўляецца актывістам анархісцкага руху, не займаецца грамадскай дзейнасьцю і таму цікаўнасьць да яго асобы з боку праваахоўных органаў выглядае даволі дзіўнай. Адзінае тлумачэньне – сваяцкія сувязі Чарнышова з арыштаваным раней актывістам Мікалаем Дзядком, якому прад’яўлена абвінавачваньне па частцы 2 артыкуле 339 (Хуліганства, здзейсьненае групай асоб).

Нагадаем, што ў Бабруйскім ІЧУ з 17 кастрычніка знаходзіцца па падазрэньні ў нападзе на будынак бабруйскага КДБ Сяргей Слюсар , якому 20 кастрычніка працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на 10 сутак. Нагадаем, што ў ноч з 16 на 17 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся напад на будынак КДБ. Пра некалькі гадзін да Слюсара, які пражывае разам з бацькамі, прыехалі супрацоўнікі міліцыі, паднялі з ложка і апыталі. Аднак бацька заявіў, што сын у гэты час знаходзіўся дома і нікуды не выходзіў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства