viasna on patreon

“Вясна” і FIDH звярнуліся ў Камітэт па катаваннях ААН

2009 2009-10-28T16:09:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo-fidh-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) сумесна з Правабарончым цэнтрам “Вясна” падрыхтавалі і накіравалі паведамленне спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых жорсткіх відах абыходжання ААН сп. Манфрэду Новаку, якое тычыцца падзеяў, звязаных з мірнымі акцыямі 9 і 16 верасня ў Менску.

Да паведамлення дададзеныя скаргі пацярпелых ад незаконных і жорсткіх дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама апытаньні некалькіх непасрэдных сведак катаваньняў.  

Праваабаронцы паведамляюць, што на працягу апошніх некалькіх гадоў органы пракуратуры не давалі належнай прававой ацэнкі і адмаўлялі ва ўзбуджэньні крымінальных спраў ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў МУС, якія перавышалі свае паўнамоцтвы ў адносінах да затрыманых удзельнікаў палітычных маніфестацый. Зараз праваабаронцы спадзяюцца, што гэтыя факты не застануцца па-за ўвагай не толькі міжнародных арганізацый, але і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Нагадаем, што ПЦ “Вясна” двойчы рыхтаваў альтэрнатыўныя даклады ў Камітэт па катаваньнях ААН аб выкананьні Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць  катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня.

Поўны тэкст паведамлення

Кароткае апісаньне падзеяў, якія адбыліся ў Менску 9 і 16 верасня 2009 г.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства