viasna on patreon

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў

2021 2021-06-29T18:56:53+0300 2021-06-29T23:31:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/komment_illustr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 29 чэрвеня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваfабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Максім Шырынскі асуджаны судом Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Вячаслаў Уласевіч асуджаны 2021.05.31 года судом Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Аляксей Капітонаў асуджаны 2021.02.22 года судом Першамайскага раёна г. Віцебска па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС ў каментарах ў сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  4. Ягор Карапузаў асуджаны 2021.02.11 года судом Віцебскага раёна па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС ў каментарах ў сетцы Інтэрнэт да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Канстанцін Сінкевіч асуджаны па арт. 369 КК у Віцебску за абразу супрацоўніка АУС ў каментарах ў сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  6. Аляксандр Бабкін асуджаны 28 чэрвеня 2021 году судом Мінскага раёна па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго году калоніі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Бабкіна, Максіма Шырынскага, Вячаслава Уласевіча, Аляксея Капітонава, Ягора Карапузова, Канстанціна Сінкевіча і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі дакументацыйнага цэнтр;

"Ініцыятыва FORB";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларусі ПЭН-цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства