viasna on patreon

У Мінску да 5 гадоў калоніі асудзілі мужчыну за відэаролікі на Youtube на зброевыя тэмы

2021 2021-06-08T13:52:18+0300 2021-10-01T14:58:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bezymjannyj-6.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынеслі прысуд 31-гадоваму ютуб-блогеру Аляксею Міхалкевічу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295ч. 3 арт. 293. Мужчыну затрымалі ў снежні мінулага года "па падазрэнні ў датычнасці да масавых беспарадкаў". Міхалкевіч здымаў відэаролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі, якія размяшчаў на сваім Youtube-канале "Дызель", які ствараўся яшчэ ў 2016 годзе. За гэта мужчыну абвінавачваюць у навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі зброю і выбуховыя рэчывы, за што яму інкрымінуецца артыкул 295 КК. Мужчына на судзе не прызнаў віну, у тым, што навучаў людзей ва ўдзеле ў масавых беспарадках сваімі відэаролікамі, казаў, што гэта збройная тэма — хобі, якім не займаецца ўжо тры гады. Суддзя Сяргей Кацар асудзіў мужчыну да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое абвінавачванне запрашваў для яго пракурор Фёдар Сініцкі."Вясна" назірала за судом і распавядае абставіны гэтай справы.

Скрыншот з відэа з канала абвінавачанага
Скрыншот з відэа з канала абвінавачанага

"Ствараў агрэсіўны і пратэсны настрой, абуджаў жаданне вядзення дэструктыўнай дзейнасці". У чым абвінавацілі мужчыну?

Аляксея Міхалкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў в. Дарошкі Мінскай вобласці 16 снежня мінулага года "па падазрэнні ў дачыненні да масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў Мінску". Дома і ў гаражы мужчыны правялі ператрус. Яго адразу ўзялі пад варту. Як паведамілі ў Следчым камітэце, падчас ператрусу ў Міхалкевіча знайшлі два віды сыпкіх рэчываў па 19 грам (кідальных выбуховых рэчываў), больш за тры тысячы гільзаў, больш за 70 будаўніча-мантажных патронаў кальцавога ўзгарання, больш за 400 капсулаў-узгаральнікаўрозныя віды самаробнай зброі і патронаў, у тым ліку два ваенных вінтовачных, матэрыялы для вырабу самаробных выбуховых прылад, а таксама аптычны прыцэл, паляўнічая дроб, электронныя шалі і многае іншае.

"У далейшым з названых прадметаў ён мог вырабіць іншыя віды агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад", — адзначаюць сілавікі.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, у красавіку 2016 года абвінавачаны стварыў Youtube-канал, на якім размяшчаў розныя відэаролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі. Мужчына рэгулярна папаўняў кантэнт названага канала, дадаваў тэкставыя каментары, а таксама рэкламаваў яго ў розных сацыяльных сетках, фарміруючы і падтрымліваючы цікавасць да яго ў іншых карыстальнікаў сеткі інтэрнэт. 

Паводле версіі абвінавачвання, Міхалкевіч "рэалізуючы свой злачынны намер па ажыццяўленні навучання і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках са жніўня па снежань 2020 года жыхар Мінскай вобласці мэтанакіравана размяшчаў тэкставыя паведамленні, якія змяшчаюць негатыўныя каментары ў адрас праваахоўных органаў, а таксама заклікі да супраціву, прычынення ім шкоды і гвалту, ствараючы ў грамадзян агрэсіўны і пратэсны настрой і ўзбуджаючы ў іх жаданне вядзення дэструктыўнай дзейнасці". Акрамя гэтага, на створаным ім канале былі размешчаны відэазапісы, звязаныя са стварэннем і выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, а таксама якія змяшчаюць парады і ўказанні па іх выкарыстанні. Названыя дзеянні дазволілі яму стварыць у карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў эмацыйны рэзананс і забяспечыць іх мэтавае інфармаванне на адпаведную тэматыку. 

Па ч. 2 арт. 295 КК Міхалкевіч віну прызнаў у поўным аб'ёме. На судзе ён заявіў, што гэта хобі, "нікому зброю не перадаваў, нікога не вучыў, нікуды не заклікаў". Таксама прызнае віну па ч.1 арт. 13 арт. 295 КК (падрыхтоўка да незаконнага вырабу боепрыпасаў, агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад). Па ч. 2 арт. 293 КК віну не прызнаў.

"Навучаў для ўдзелу ў беспарадках". У Мінску судзяць мужчыну за відэаролікі на Youtube пра зброю і боепрыпасы

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа супраць 31-гадовага ютуб-блогера Аляксея Міхалкевіча паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293.

Што адбываецца на судзе?

Аляксей Міхалкевіч заявіў на судзе, што прызнае віну паводле артыкулаў, якія тычацца зброі (ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 арт. 295 КК). А, што тычыцца пратэстаў — не. Мужчына адзначыў, што зброевай тэмай ужо не займаецца тры гады.

На судзе дапыталі ў якасці сведак уладальніка гаража, у якім знайшлі выбуховыя рэчы, і калегу Аляксея, які з ім працаваў у гаражы і рамантаваў мотатэхніку. Паводле версіі абвінавачвання, у гаражы мужчына абсталяваў месца для вырабу зброі і выбуховых прылад. Міхалкевіч усё адмаўляе. Мужчына сцвярджае, што гараж — месца толькі для працы, дзе ён каля 10 гадоў рамантуе мотатэхніку.

Таксама на судзе дапыталі ў якасці сведкі цётку Аляксея Таццяну. Высветлілася, што ў снежні — гэта не першае затрыманне Аляксея. Таццяна працуе ў адной з мінскіх бальніц. На судзе яна распавяла аб тым, як даведалася аб затрыманні свайго пляменніка летам 2020 года: 

"Мне было вядома ад яго самога. Я ў той дзень была на дзяжурстве і ён патэлефанаваў сказаў, што прыйдзе. І калі я ўбачыла, як ён ідзе, то я была ў вялікім шоку, таму што малады чалавек трыццаці гадоў ідзе на сагнутых нагах. Разумееце? Я калі гэта ўбачыла, то я сказала, бо працую ў бальніцы, каб ён неадкладна звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Яму правялі абследаванне і напісалі тое, што можна рабіць…

Што здарылася з ім? Ён ішоў у краму і неяк яго затрымалі, схапілі. І вось гэтыя ўсе сінякі, яны проста жах... Сінякі ад паясніцы да ніжэй каленяў, разбітыя мышцы. Я як медык разумею, якія потым у арганізме адбудуцца змены, і як гэта ўплывае на працу нырак. Колькі трэба на тое, каб звязкі аднавіліся…"

На судзе дапыталі яшчэ адну цётку, якая ахарактарызавала яго як спагадлівага, добрага і гатовага прыйсці на дапамогу.

У матэрыялах справы памяткі для пратэстуючых, для пратэстуючых на аўтамабілі, заключэння экспертаў па нагоды зброі і выбуховых рэчываў.

Аляксей на судзе патлумачыў, што гэта сапраўды яго ютуб-канал. Відэаролікі ён запісваў дома, у кар'еры.

У апошнім слове Аляксей растлумачыў, што яго цікавілі толькі тэхнічныя моманты, але ён "ніколі нікога не заклікаў да супрацьпраўных дзеянняў".

"Я як бы разумею ўсё гэта, і гатовы панесці пакаранне. Прашу толькі даць шанец ці што, можа быць абмежавацца штрафам".

Прысуд

У выніку, суддзя Сяргей Кацар прызнаў Аляксея Міхалкевіча вінаватым паводле ч. 2 арт. 295ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295ч. 3 арт. 293 КК і асудзіў мужчыну да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое абвінавачванне запрасіў для яго пракурор Фёдар Сініцкі ў судовых спрэчках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства