viasna on patreon

Тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі яшчэ на два месяцы

2021 2021-05-18T09:32:17+0300 2021-05-18T09:58:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalienka-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

18 траўня павінен быў скончыцца тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцы і палітвязня Леаніда Судаленкі. Сёння стала вядома, што гэты тэрмін працягнуты ізноў, на гэты раз да 18 ліпеня.

Старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка  быў затрыманы раніцай 18 студзеня па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Яшчэ 5 студзеня ў грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, 52, дзе знаходзіцца ў тым ліку і офіс "Гомельскай Вясны", адбыўся ператрус, які доўжыўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля ператрусу яго даставілі ў УБАЗіК, затым адпусцілі. Таксама правялі ператрус у ягоным доме.

За сваю праваабарончую дзейнасць быў удастоены прэстыжнай французскай прэміі "Свабода-Роўнасць-Братэрства" ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Праваабаронца года".

Палітычны зняволены Леанід Судаленка

На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываюцца ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта.

Таксама праваабаронцам стала вядома, што ўжо з наступнага тыдня Судаленка можа пачаць азнаямленне з матэрыяламі справы.

Крымінальны справа гомельскага праваабаронцы непасрэдна звязаная з пераследам Праваабарончага цэнтра “Вясна”, хаця і была вылучаная ў асобную вытворчасць.

Таксама затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Да гэтага часу ў розных гарадах працягваюцца допыты сябраў “Вясны”, журналістаў, грамадскіх актывістаў і проста грамадзян, якія звярталіся па дапамогу да праваабаронцаў.

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб сітуацыі з праваабаронцамі і работнікамі СМІ

У прыватнасці, у лісце змяшчаецца інфармацыя аб справах юрыстаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблевского, аб справе "Прэс-клуба", справах праваабаронцаў ПЦ "Вясна" Марыі Рабковой, Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка, аб справе журналіста і праваабаронцы Андрэя Аляксандрава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства