viasna on patreon

Леанід Судаленка: Для мяне і маіх калег, абарона правоў чалавека стала насычаным сэнсам нашага жыцця

2018 2018-12-11T14:56:26+0300 2021-01-11T11:23:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leanid-sudalenka-paris-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка на ўручэнні прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства»

Леанід Судаленка на ўручэнні прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства»

Гамяльчанін Леанід Судаленка стаў першым беларускім праваабаронцам, які атрымаў французскую прэмію «Свабода-Роўнасць-Братэрства». 10 снежня, у Міжнародны дзень за правы чалавека, адвакат «дармаедаў» прыбыў на цырымонію ўзнагароджання ў Парыж. Прэмію Судаленку уручалі міністр юстыцыі Францыі Ніколь Беллобе і прэзідэнт няўрадавай арганізацыі CNCDH Крысціна Лазергес.

Праваабарончы цэнтр "Вясна", сябрам якога з'яўляецца Леанід Судаленка, публікуе выступ праваабаронцы падчас ўручэння заслужанай міжнароднай узнагароды.

«Мяне, у адрозненні ад майго калегі  - адваката з Кітая, беларускі урад выпусціў з краіны на цэрэмонію ўзнагароджання прэміяй французскпй рэспублікі. Для мяне вялікі гонар знаходзіцца тут сярод вас і атрымаць прэмію Французскай Рэспублікі. У сваёй краіне я працую ў складзе няўрадавай праваабарончай арганізацыі і на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў абараняю правы чалавека як на нацыянальным, так і міжнародным узроўні.

Я таксама супрацоўнічаю з нацыянальным праваабарончым цэнтрам "Вясна", які ў сваю чаргу з'яўляецца сябрам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, якая знаходзіцца тут, у Парыжы.

Вымушаны канстатаваць, што ў маёй краіне сітуацыя з правамі чалавека доўгі час не мяняецца да лепшага. Я вымушаны канстатаваць, што ў маёй краіне, адзінай краіне ў Еўропе, да сённяшняга дня ўжываецца смяротнае пакаранне.

Таксама я вымушаны сказаць, што мая краіна дагэтуль застаецца адзінай краінай у Еўропе, грамадзяне якой пазбаўлены права абараняць свае правы ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Адзіным магчымым механізмам абароны правоў на міжнародным узроўні для беларускіх грамадзян застаецца ААНаўская сістэма абароны правоў чалавека. Аднак і яна не з'яўляецца эфектыўнай для беларускіх грамадзян, паколькі ўрад не прызнае і ня выконвае рашэнні па індывідуальным зваротах беларускіх грамадзян, якія прымаюцца ў Жэневе.

У маёй краіне ўрад штодня пераследуе журналістаў, якія працуюць на замежныя рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі. Мая краіна ў крымінальным парадку пераследуе Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

У мінулым годзе ўрад маёй краіны спрабаваў ўвесці падатак на тых людзей, якія страцілі працу, альбо з'яўляюцца часова незанятымі. І толькі дзякуючы вулічным пратэстам, якія ахапілі ўсю краіну, ўрад адмяніў гэтае рашэнне. Аднак у наступным годзе зноў спрабуе праз аплату камунальных паслуг ўвесці падатак для часова незанятых грамадзян, а гэта складае каля паўмільёна чалавек. Нагадаю, у маёй краіне 10 мільёнаў насельніцтва.

Могуць і ў наступным годзе паўстаць зноў масавыя акцыі пратэсту і мы, праваабаронцы, я са сваімі калегамі, зноў жа будзем на перадавой дадзеных падзей. Для нас - мяне і маіх калег - абарона правоў чалавека стала насычаным сэнсам нашага жыцця і нашай справай. Дзякуй за прэмію! Дзякуй за магчымасць прысутнічаць тут і коратка прэзентаваць падзеі, якія адбываюцца ў маёй краіне. Дзякуй!"

 Премия «Свобода-Равенство-Братство»


Прэмія «Свабода-Роўнасць-Братэрства» заснаваная ў 1988 годзе. Яна прысуджаецца штогод Французскай Рэспублікай асобным людзям або арганізацыям за ўклад у абарону правоў чалавека. З постсавецкай прасторы прэмію атрымлівалі праваабаронцы з Чачні і Таджыкістана. Яе лаўрэатамі станавіліся асобныя людзі і арганізацыі з краін, дзе правы чалавека знаходзяцца ў крытычным стане.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства