Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў
https://spring96.org/be/news/103102
2021
2021-04-26T12:30:17+0300
2021-04-26T12:30:17+0300
2021-04-26T12:30:17+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maskouski-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Лідзія Целіца палічыла віну мужчын даказанай і асудзіла Бераснёва да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, а Сіўца - да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем.
М. Бераснеў і А. Сівец абвінавачваліся ў размалёўванні "Табакерак", аркі ў доме і фантану каля былога ўніверсама "Валгаград", што следства кваліфікавала як злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб (ч.2 арт. 339 КК).
Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?