"Ровар – канфіскаваць!" Асудзілі скідзельскіх мастакоў і пакаралі вялікімі штрафамі

2021 2021-02-17T12:46:54+0300 2021-02-18T10:17:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paltavec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Палтавец і Андрэй Апанасовіч. Фота "Гарадзенская вясна".

Крысціна Палтавец і Андрэй Апанасовіч. Фота "Гарадзенская вясна".

У судзе Гарадзенскага раёну 17 лютага прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.

Абодвух вінавацяць паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). 

Справу разглядае старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўцай выступае пракурор Марына Цярэшка.

У першы дзень суд дапытаў абвінавачаных і заслухаў пракурора.

Сёння, 17 лютага, Марына Цярэшка запрасіла для Палтавец пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь, Андрэю Апанасовічу 100 базавых, плюс канфіскацыю ў яе ровара, у яго аўтамабіля.

Суддзя Ганна Чылека абвясціла прысуд: 150 базавых - Палтавец, 100 – Апанасовічу.

Арышт на аўтамабіль зняць, паколькі ён па дакументах з’яўляецца  уласнасцю іншага чалавека, а ровар у Палтавец канфіскавалі як сродак з дапамогай якога здзейснена злачынства.

“Цынічная выява ў выглядзе бусла" і эстэтыка платоў. Суд над скідзельскай мастачкай і яе памочнікам

Пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гарадзенскага раёну, у вёсках і мястэчках выконвала мастацкія малюнкі з рознымі выявамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства