viasna on patreon

Хроніка палітычынага пераследу 7-10 студзеня Дапоўнена

2021 2021-01-10T13:10:53+0300 2021-01-11T13:36:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bchb_snegavik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

10 студзеня, згодна з інфармацыяй валанцёраў "Спісаў затрыманых", былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУС г. Мінска: 

  • Вольга Міхайлава
  • Сяргей Лісічкін
  • Вера Паршак
  • Ганна Уронская
  • Вікторыя Гулісава
  • Арцём Даніленка
  • Алена Дзенісенка
  • Кацярына Шэйда
  • Андрэй Шастакоў
  • Галоўчыц Л.В.
  • Максім Міхнёнак
  • Дзяніс Сташэвіч
  • Аляксандр Лаўберт
  • Кірыл Бурдзюк
  • Віталій Таргонскі
  • Мілена Рыжкова
  • Аксана Аўгуль
  • Юлія Іванова
  • Ганна Тоўсцік
  • Вольга Багачук
  • Андрэй Пыж
  • Павел Пашкоўскі
  • Святаслаў Карповіч
  • Алена Коцан
  • Анжаліка Грамыкіна
  • Аляксандр Самусёў
  • Ксенія Самусёва
  • Аляксандр Комар (затрыманы ў ноч з 9 на 10 студзеня)

Увечары не менш за чатыры чалавекі былі затрыманыя на вул. Леаніда Бяды. 

Тым часам у Маладзечна да індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Мурзіна прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, МНС, АБАЗ. Яны правялі агляд па месцы працы - у фотастудыі - і дома. У Дзмітрыя Мурзіна былі канфіскаваныя тэлефон, кампьютар і прадукцыя з нацыянальнай сімволікай, якой ён гандляваў. Самаго яго завезлі ў РАУС на "гутарку", а праз нейкі час выпусцілі. 


У ноч з 7 на 8 студзеня ў двары па вуліцы Ландара былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія ляпілі снегавікоў. Калі яны расфарбавалі аднаго з іх у БЧБ-колеры, з-за кустоў выйшлі супрацоўнікі міліцыі з сабакам. Затрыманыя

  • Раман Дабрыян,
  • Валерыя Дабрыян (адпусцілі дахаты да непаўналетніх дзяцей),
  • Алена Мараева,
  • Кацярына Казлова.

Увечары 8 студзеня ў двары ва Уруччы былі таксама затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх: 

  • Сяргей Свідрыцкі,
  • Таццяна Пруд,
  • Лілія Парфенчык,
  • Ірына Ганецкая (кандыдат гістарычных навук).

7 студзеня быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС Мінскага раёна Іван Несцярэнка. Таксама ў Мінску быў затрыманы Аляксей Марчанка.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства