Навіны на тэму: заявы
27.01.2012 Новы кіраўнік ПАСЕ падтрымлівае санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі
"Я поўнасцю падтрымліваю мэтанакіраваныя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі", — заявіў у інтэрв'ю БелаПАН Жан-Клод Міньён, выбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы 23 студзеня на сесіі ПАСЕ ў Страсбургу.
26.01.2012 Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
“Чалавека нельга пераследаваць за абарону правоў чалавека. Гэтая справа – прыкрае адлюстраванне стану правоў чалавека ў Беларусі і вынік абмежаванняў свабоды асацыяцыяў у краіне. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх астатніх актывістаў грамадзянскай супольнасці і палітычных апанентаў”, – адзначыў сп. Эйман Гілмар.
26.01.2012 МЗС Францыі асуджае пацвярджэнне прысуду Бяляцкаму
Улады Францыі расчараваныя рашэннем беларускага суда, які пацвердзіў прысуд аб пазбаўленні волі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта заявіў прадстаўнік французскага МЗС Бернар Валеро.
26.01.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікала беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
“Мы расцэньваем утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага са жніўня 2011 года як прамы вынік яго законнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі”, - сказана ў закліку, распаўсюджаным сябрамі і партнёрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека.
25.01.2012 “Вясна” катэгарычна пратэстуе супраць катаванняў, пагрозаў, шантажу і іншых недапушчальных спосабаў ціску і ўздзеяння на палітвязняў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з разуменнем ставіцца да напісання палітычнымі вязнямі заяваў аб памілаванні, тым больш калі яны напісаныя пад пагрозай ужывання катаванняў у дачыннені да іх саміх ці членаў іх сям’і. Мы падтрымліваем любыя захады, скіраваныя на найхутчэйшае іх вызваленне.
25.01.2012 Генеральны сакратар СЕ: Наяўнасць у Беларусі смяротнага пакарання пазбаўляе яе статусу ў ЕС
25 студзеня ў Страсбургу (Францыя) генеральны сакратар Савета Еўропы Торб’ерн Ягланд заклікаў беларускія ўлады не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды ў адносінах да абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
25.01.2012 Заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па справе Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT)) рашуча асуджае рашэнне, згодна з якім прысуд пра турэмнае зняволенне старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH сп. Алеся Бяляцкага быў пакінуты без зменаў.
25.01.2012 Халіп: Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі
Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі.
19.01.2012 Андрэй Юраў: “не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”
Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі напісаў кароткі артыкул, у якім падвёў асноўныя вынікі 2011 года і адзначыў важныя тэндэнцыі на будучыню праваабарончага руху на постсавецкай прасторы.
18.01.2012 Заява Маскоўскага Бюро па правах чалавека ў сувязі са становішчам у Беларусі
Расейскія праваабаронцы адзначаюць, што «ўсе апошнія гады Беларусь нязменна ўваходзіць у лік краінаў свету, дзе правы чалавека парушаюцца ў найбольшай ступені: асноўным аб'ектам крытыкі міжнародных арганізацый з'яўляюцца парушэнні правоў чалавека ў эканамічнай сферы і, у першую чаргу, у грамадска-палітычнай сферы».
12.01.2012 АБСЕ заступаецца за арыштаванага Аляксандра Баразенку
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла арышт у Беларусі незалежнага журналіста.
11.01.2012 “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Каваленкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, спыніць крымінальную справу і забяспечыць яму належную і неадкладную медыцынскую дапамогу, а таксама нагадвае прадстаўнікам адміністрацыі СІЗА, кіраўніцтву МУС Беларусі, што адказнасць за жыццё і здароўе Сяргея Каваленкі цалкам кладзецца на іх.
10.01.2012 Камітэт абароны журналістаў заклікае неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" (ЗША) заклікала беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Баразенку, асуджанага на 11 сутак арышту.
27.12.2011 Мінская абласная пракуратура парушае тэрміны, вызначаныя заканадаўствам
Падпалкоўніку фінансавай міліцыі ў адстаўцы Віктару Малочку ўжо больш за месяц не прыходзіць адказ з Мінскай абласной пракуратуры на яго просьбу правесці праверку па фактах незаконных затрыманняў у Салігорску ў чэрвені 2011 году.
23.12.2011 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае прысуд намесніку старшыні ПЦ “Вясна” Валянціну Стэфановічу
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае прысуд, вынесены ў дачыненні да намесніка старшыні Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, у выглядзе штрафу ў памеры 53 млн. рублёў (каля 4 840 еўра).