viasna on patreon

Халіп: Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі

2012 2012-01-25T13:39:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Прашэньне 20 лістапада «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп.

24 студзеня ў калёніі «Віцьба-3» з Саньнікавым сустрэліся жонка Ірына Халіп і ягоная маці.

Халіп паведаміла, што Саньнікаў «выглядае вельмі дрэнна, нібыта адсядзеў 10 год у сталінскіх лягерах».

Ірына кажа, што ў іх не было магчымасьці пагаварыць пра ўмовы ўтрыманьня, бо ўвесь час за спатканьнем сачыў прадстаўнік адміністрацыі калёніі.

У часе спатканьня Халіп напісала на паперцы пытаньне, ці былі пагрозы сям’і. Саньнікаў кіўнуў галавой.

Паводле Халіп, Саньнікаў прыклаў да шкла паперку, на якой было напісана: стаіць пытанье пра выратаваньне майго жыцьця.

Яна перакананая, што ўлады хочуць фізычна зьнічшыць Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Зьмітра Бандарэнку.

Халіп кажа, што яна не разумее, чаму Аляксандар Лукашэнка не распавёў пра ліст Саньнікава на гадавой прэсавай канфэрэнцыі ў сьнежні

2011-га.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства