Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
22.05.2018 Зміцер Дашкевіч: Гэты крымінальны артыкул ужо даўно састарэў
“Адменяць артыкул альбо відазменяць – гэта ні на што не ўплывае”, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, які ў свой час якраз і быў асуджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
17.05.2018 Артыкул 193.1: што было, што ёсць, што будзе?
Праваабаронцы “Вясны” Павал Сапелка і Валянцін Стэфановіч лічаць дэкрыміналізацыю артыкула 193.1 "перамогай са слязамі на вачах".
17.05.2018 Гудбай, артыкул 193.1!
Змены, прапанаваныя Саветам міністраў у Крымінальны кодэкс РБ прадугледжваюць дэкрыміналізацыю дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і адмену артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу.
15.05.2018 БХД абскардзіць у Вярхоўным судзе сёмую адмову ў рэгістрацыі
Вярхоўны суд 24 траўня разгледзіць скаргу БХД на чарговую адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.
27.02.2018 На заснавальнікаў БХД ціснуць, каб адклікалі подпісы
Заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў рэгіёнах пачалі абтэлефаноўваць і выклікаць па месцы працы і вучобы, каб дамагчыся адклікання іх подпісаў пад дакумантамі, пададзенымі ў Міністэрства юстыцыі.
02.02.2018 Гары Паганяйла пра "справу прафсаюзаў": Паўтараецца старая “песня пра граблі”
Праваабаронца БХК лічыць, што справа палітызавана самім інтарэсам да яе і ўбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП. Падобная сітуацыя была з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
30.01.2018 Сяргей Гоўша: Я сябра незалежнага прафсаюза і ганаруся гэтым
Праваабаронца Сяргей Гоўша з Баранавічаў зноў пабываў у Следчым камітэце. У мінулы раз, 26 студзеня, ён запатрабаваў, каб пытанні па справе, а таксама дакументы былі на беларускай мове. Патрабаванне было выканана, пытанні былі перакладзены, і допыт вёўся на беларускай мове.
27.12.2017 Апублікаваны агляд свабоды асацыяцыяў за 2017 год
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі апублікавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2017 год.
16.10.2017 Ініцыятыва “Хайсы” атрымала адмову ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адмовілася зарэгістраваць гісторыка-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Хайсы”. Падставай для адмовы сталі шматлікія, паводле ацэнкі чыноўнікаў, парушэнні, якія дапусцілі заяўнікі пры афармленні рэгістрацыйных дакументаў.
14.08.2017 Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў
Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў, паведамляе БелаПАН.
13.08.2017 Мін’юст другі раз адмовіў у рэгістрацыі Сацыяльна-хрысьціянскага руху
Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд саскаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі нанерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.
09.08.2017 Лідэры міжнародных прафсаюзаў патрабуюць спыніць пераслед Фядыніча і Комліка
Прадстаўнікі Глабальнага саюза IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў выказалі глыбокую занепакоенасць і абурэнне ў сувязі з нядаўнімі ператрусамі ў офісах РЭП і БНП.
11.07.2017 Мінюст просіць заснавальнікаў Сацыяльна-хрысціянскага руху распавесці пра з’езд арганізацыі
Міністэрства юстыцыі Беларусі разаслала заснавальнікам Сацыяльна-хрысціянскага руху лісты, у якіх патрабуе ў “найкарацейшы тэрмін” адказаць на пытанні пра заснаванне арганізацыі і даслаць іх у Мінюст, паведамілі Krynica.info ў СХР.
14.06.2017 Майна Кіяі прадставіў анлайн-дапаможнік для працы па справах аб парушэнні свабоды сходаў і асацыяцыі
Дапаможнік з'яўляецца вынікам важнай стратэгічнай працы былога спецдакладчыка ААН і прапануе юрыдычныя аргументы юрыстам, актывістам і суддзям, якія працуюць са справамі, звязанымі са свабодай мірных сходаў і свабодай асацыяцыі.
26.05.2017 Вярхоўны суд пакінуў у сіле папярэджанне Руху «За Свабоду»
Суддзя Нэлі Каўшун палічыла, што Рух «За Свабоду» павінен несці адказнасць за дзеянні сябраў арганізацыі, якія, па дадзеных Міністэрства юстыцыі, парушылі заканадаўства.