Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
16.03.2019 Пазітыўны трэнд змяніўся на негатыўны. У Мінску распавялі пра становішча НДА
Прэзентацыя штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацый і свабоды асацыяцый у Беларусі адбылася 15 сакавіка ў мінскай прасторы “Тэрыторыя правоў”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.
12.03.2019 Праваабаронцы прэзентуюць агляд прававога становішча НДА і свабоды асацыяцыяў
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі “Lawtrend”запрашаюць на прэзэнтацыю штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі.
26.02.2019 "Дзея" паскардзілася ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі
Праваабаронча-асветнае аб’яднанне „Дзея” накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі. Заснавальнікі арганізацыі лічаць, што аргументы Мінюста недастатковыя для прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі
21.02.2019 Беларусь у дакладзе Amnesty International: законы, якія перашкаджаюць дзейнасці НКА
Даклад "Законы для падаўлення: усеагульны наступ на арганізацыі грамадзянскай супольнасці" выкрывае вялікую колькасць краін, якія выкарыстоўваюць метады запалохвання і рэпрэсіўныя законы для прадухілення дзейнасці НКА.
21.01.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Мы выстаялі!
Вось і прыйшла да нас радасная вестка пра адмену сумнавядомага артыкула 193.1 Крымінальнага кодекса.
18.01.2019 Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу выключаны
Закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь" быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня 2019 года. Закон цалкам выключае артыкул 193.1 з Крымінальга кодэкса.
20.12.2018 Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу адменены ў другім чытанні
Палата прадстаўнікоў 19 снежня у другім чытанні прыняла шэраг паправак у кодэксы Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, дэпутаты прагаласавалі за выключэнне з Крымінальнага кодэкса арт. 193.1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).
26.11.2018 Салігорск: прафсаюзу адмаўляюць у рэгістрацыі па надуманых прычынах
Салігорскі райвыканкам адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў унітарнага будаўнічага прадпрыемства “Трэст “Рэммантажбуд”.
22.11.2018 Кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч пакінуў пасаду
Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк, паведамляе Радыё Свабода.
14.11.2018 Полацк: У Свабоднага прафсаюзу адбіраюць офіс
На дзверы офіса Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) 9 лістапада працадаўца ААТ «Полацак-Шкловалакно» павесіў свой замок. Доступ рабочых заводу да дакументаў і абсталявання прафсаюзу цяпер перакрыты
07.09.2018 Міжнародныя прафсаюзы - Магерыні: Мы лічым Фядыніча і Комлік палітычнымі вязнямі
Міжнародныя прафсаюзы накіравалі ліст вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні ў сувязі са «справай РЭП».
06.09.2018 Справа "Беларусь супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка". Справаздача Абсерваторыі аб назіранні за судом
«Прысуд лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з'яўляецца палітычна матываваным, а судовы разгляд быў азмрочаны працэсуальнымі парушэннямі», — да такой высновы прыйшла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў у апублікаванай справаздачы
06.07.2018 Мікалай Дзядок падаў скаргу ў СК з нагоды разгону анархісцкай сустрэчы пад Крупкамі
Былы палітвязень будзе дамагацца ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў САХРа і ГУБАЗіК, якія 30 чэрвеня разагналі анархісцкую сустрэчу ў лесе пад Крупкамі.
01.06.2018 Amnesty International: Улады Беларусі не мусяць азмрочваць пазітыўныя крокі ўвядзеннем новых абмежаванняў на свабоду асацыяцый
Amnesty International вітае пазітыўныя крокі, якія робяцца беларускімі ўладамі, каб зняць існуючыя абмежаванні на права на свабоду аб'яднанняў. Тым не менш, вельмі важна, каб гэтаму прагрэсу не было супрацьпастаўлена ўвядзенне новых захадаў, якія парушаюць гэта ж права.
25.05.2018 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД на адмову ў рэгістрацыі
Вярхоўны суд 25 траўня не задаволіў скаргу аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.