Навіны на тэму: сілавыя структуры
03.12.2020 На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі
Са слоў сваякоў, на Руслана 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.
02.12.2020 Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца
2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцебляніна Андрэя Цімафеенкі, якога вінавацяць у гвалце альбо пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.
02.12.2020 Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў
З судовых матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень.
02.12.2020 Справа збітага таксіста Аляксея Лапы: допыт следчага, які шмат чаго не памятае
Многія супярэчнасці ў паказаннях следчы Станішэўскі патлумачыць не можа, бо ў той час "даводзілася працаваць у аўральным рэжыме" і многія моманты ён не памятае.
01.12.2020 Праграміста Кірыленку, які бараніў жанчыну, судзяць за гвалт да супрацоўніка МУС
30 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага праграміста Аляксандара Кірыленкі.
30.11.2020 Хлопец з відэа "допыту" сілавікамі цяпер у шпіталі са страсеннем мозгу
Паводле інфармацыі Оnliner.by хлопца даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе яму дыягнаставалі страсенне мозгу, пералом носа і іншыя траўмы. Вядома, што пасля затрымання яго даставілі ў Ленінскае РУУС, з якога ўжо хуткая забрала яго ў бальніцу.
30.11.2020 Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля
Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.
29.11.2020 Віцебск: На пасяджэнне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да віцябляніна Андрэя Цімафеенкі. 46-гадовага мужчыну вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС.
28.11.2020 Мазыр: Судзяць падлеткаў, якія кінулі камяні ў аўтазак падчас жнівеньскіх пратэстаў
У судзе Мазырскага раёна 27 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
27.11.2020 Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу, які бараніў ад амапу сваю маці
Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27 лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.
27.11.2020 Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце
Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.
26.11.2020 Наваполацк: Пачаўся разгляд справы Лабацэвіча, які бараніў маці ад міліцэйскай дубінкі
У судзе Наваполацкага раёна 26 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Іллю Лабацэвіча. Яго вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у адносінах да супрацоўніка міліцыі
25.11.2020 Справа Сяргея Рымшы: допыт пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі
9 жніўня невядомыя ў Гародні закідалі камянямі міліцэйскі бусік. На лаве падсудных адзін - Сяргей Рымша.
25.11.2020 Першы крымінальны працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС пачаўся ў Віцебску
Першы крымінальны працэс з ліку распачатых у дачыненні да ўдзельнікаў вулічных шэсцяў пачаўся 24 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Віцябляніна Андрэя Цімафеенку вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС.
25.11.2020 Ліда: пракурор прасіў два гады калоніі, суд вынес тры гады “хатняй хіміі”
У судзе Лідскага раёна 24 лістапада абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў/