Навіны на тэму: сілавыя структуры
14.12.2020 Былому кантрактніку ўнутраных войскаў прысудзілі «хімію» за абразу міліцыянта
Пацярпелы - супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Віцебску маёр міліцыі Андрэй Зуеў.
11.12.2020 Чатыры гады "хіміі" гарадзенскаму аўтарэстаўратару Мікіту Самарыну
11 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Мікіты Самарына.
11.12.2020 Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд
Інцыдэнт, за які судзяць берасцейца Змітра Шчурко, адбыўся 20 верасня. У гэты час на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх пад'ехаў мікрааўтобус з сілавікамі, пачаліся затрыманні.
10.12.2020 Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе
На судзе Самарын заявіў, што яго фізічным прымусам заставілі гаварыць на відэа тое, што і як ён рабіў, пры тым фактычна ён агаварыў сябе.
10.12.2020 Справа Сяргея Рымшы: cуд разбіраецца з кавалкамі бетону ў заплечніку абвінавачанага
З судовых матэрыялаў вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС.
10.12.2020 Мастака Уладзіслава Макавецкага судзяць за тое, што замахнуўся на міліцыянта дубінкай
Макавецкаму інкрымінуецца, што 6 верасня падчас вулічнага шэсця на вуліцы Праўды ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі»,
10.12.2020 Віцебск: 4 з паловай гады калоніі за падсечку супрацоўніку міліцыі
9 снежня суд Першамайскага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага віцябляніна Алега Яфрэменкі.
09.12.2020 Справа Палікарпавай: суд чакае паказанняў судмедэксперта
На папярэднім судовым паседжаннні адвакат заявіў хадайніцтва пра выклік у суд судмедэксперта, які рабіў медычны агляд Марыны Палікарпавай, пасля яе збіцця супрацоўніцамі міліцыі.
08.12.2020 Гародня: Пачаўся разгляд крымінальнай справы аўтарэстаўратара Мікіты Самарына
Мікіту Самарына затрымалі супрацоўнікі органаў 6 кастрычніка. Яго жорстка збівалі і здзекваліся, пры катаваннях хлопцу нажом адрэзалі доўгія валасы, а таксама пырскалі ў вочы газавым балончыкам.
08.12.2020 Справа Палікарпавай: амапаўкі збівалі і фізічна душылі жанчыну. Цяпер яе абвінавачваюць у гвалце над імі
Відэаролікі і фота з падзей, якія адбыліся ў міліцэйскай машыне, у справе адсутнічаюць.
08.12.2020 У Гародні судзяць жанчыну, якая ўкусіла супрацоўніцу АМАП
У судзе Ленінскага раёна Гародні 7 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай жыхаркі Марыны Палікарпавай, якую абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жанчын-міліцыянераў.
08.12.2020 Жыхара Віцебска вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам МУС. Журналістаў на працэс не пусцілі
Акрамя непасрэдных удзельнікаў судовага працэсу, увайсці ў судовую залу дазволілі толькі траім сваякам падсуднага. Слухачоў, праваабаронцаў, журналістаў у залу не пусцілі.
04.12.2020 "Гэта не памылка следчага, а працэс стварэння практыкі, якая пакрывае злачынствы ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі"
Жыхар г. Ліды Мікалай Мякшыла ўвечары 10 жніўня быў беспадстаўна затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся дадому. Заяву ў Следчы камітэт падалі яго суседзі, якія сталі сведкамі злачынства з боку міліцыянтаў.
03.12.2020 У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале
У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся суд па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
03.12.2020 Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі
Жыхару Віцебска, праграмісту Аляксандру Кірыленку, які падчас шэсця 6 верасня ў бараніў жанчыну, прысудзілі 3 снежня два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.