viasna on patreon

У Гародні судзяць жанчыну, якая ўкусіла супрацоўніцу АМАП

2020 2020-12-08T08:10:34+0300 2020-12-08T08:24:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palikarpava-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Палікарпава. Фота: belapan.by

Марына Палікарпава. Фота: belapan.by

У судзе Ленінскага раёна Гародні 7 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай жыхаркі Марыны Палікарпавай, якую абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жанчын-міліцыянераў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу - гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Руслан Гурын.

Пацярпелыя — жанчыны-міліцыянеры Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.

Як паведамляюць naviny.media, 55-гадовая Палікарпава працуе правізарам у аптэцы. Яе затрымалі 9 жніўня ў цэнтры горада за ўдзел у мітынгу, асудзілі на трое сутак. Падчас жорсткага затрымання яна ўкусіла адну з жанчын-міліцыянераў, другую — ударыла. Згодна з дзяржабвінавачаннем, Палікарпава позна ўвечары 9 жніўня прымала ўдзел у мітынгу ў цэнтры горада, за што яе і затрымалі.

У судзе над Марынай Палікарпавай. Фота:  belapan.by
У судзе над Марынай Палікарпавай. Фота: belapan.by

Па матэрыялах следства, яна ўкусіла Бандарчук за руку і ўдарыла Мазуркевіч, зрабіла гэта наўмысна, каб перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Палікарпава віну не прызнала. Яна патлумачыла, што канфлікт у міліцэйскай машыне адбыўся з-за таго, што жанчыны-міліцыянеры яе абразілі. Яны прадставіліся ёй Машай і Насцяй Лукашэнка, надзелі кайданкі і збілі. Бандарчук прымяніла да Палікарпавай задушлівы прыём, і тая ўкусіла яе за руку ў мэтах абароны. „Я рэальна спалохалася за сваё жыццё”, — патлумачыла абвінавачваная.

Супрацоўніцы міліцыі Марыя Мазуркевіч і Дар'я Бандарчук запрасілі ў суда таксама па 5 тысяч рублёў кампенсацыі.

Пасля суда жанчыне спатрэбілася медыцынская дапамога — у яе было галавакружэнне і млоснасць. Палікарпавай выклікалі хуткую і адвезлі ў бальніцу, дзе правялі абследаванне. 

"Укусіла міліцыянта, каб спыніць гвалт над мужам". Што пастанавіў суд

У судзе Светлагорскага раёна 24 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да педыятра з суседніх Калінкавічаў Алены Буднік. Яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў з мэтаю перашкоды ягонай законнай дзейнасці (арт. 364).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства