Чатыры гады "хіміі" гарадзенскаму аўтарэстаўратару Мікіту Самарыну
11 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Мікіты Самарына. Яго вінавацілі у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Справу разглядаў суддзя Руслан Хіхол.
Пацярпелы - супрацоўнік міліцыі Сяргей Біліда.
З матэрыялаў следства вядома, што 25 жніўня падчас несанкцыянаванага пікету паблізу Кастрычніцкага РАУС малады чалавек паспрабаваў заступіцца за супрацоўніка ААТ «Азот», калі таго спрабавалі затрымаць невядомыя ў цывільным. У аднаго з іх, па версіі следства, Мікіта распыліў газ.
Суддзя Хіхол абвесціў прысуд - чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Апроч таго, Самарын павінен выплаціць пацярпеламу 500 рублёў грашовай кампенсацыі.
Вызвалены з пад варты ў залі суда.
Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе