viasna on patreon

Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў Дапоўнена

2020 2020-12-02T17:21:00+0300 2020-12-02T19:10:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymsha-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рымша ў судзе

Сяргей Рымша ў судзе

У судзе Ленінскага раёна Гародні 2 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.

За судовым працэсам сочыць праваабаронца Раман Юргель.

З матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

У якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Усе яны былі дапытаныя раней, а на сёння быў прызначаны допыт пацярпелага Сацуры. Высветлілася, што ён яшчэ не ачуняў ад хваробы.

2 снежня суд працягвае даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы.

Пракурор зачытвае матэрыялы: ўвагнутасць на міліцэйскім аўтамабілі “Газэль” ад каменя  ацэнена згодна даведкі ў суму 375 рублёў. Рымша азнаёміўся з даведкай. Пракурор і абаронца лічаць што матэрыяльны пазоў прад'яўлены правільна. Суд пастанавіў спыніць удзел Рымшы ў грамадзянскім працэсе, паколькі ён знаходзіцца ў крымінальным.

Рымша выказаў нязгоду з матэрыяльным пазовам, бо па ягоных словах не кідаў ніякія прадметы 9 жніўня ў міліцэйскі бусік.

Пракурор працягвае зачытваць матэрыялы справы:

пастанову СК аб вылучэнні ў асобную вытворчасць эпізоду з Рымшай;

рапарт намесніка начальніка Ленінскага РАУС Асіповіча аб тым, што, 9 жніўня ў Гродна адбыліся незаконныя масавыя мерапрыемствы і  ў дзеяннях 10 асоб выяўленыя прыкметы злачынства. Рымша таксама ў іх удзельнічаў.

Адбыўся прагляд відэаматэрыялаў з рэгістратараў ДАІ, аўто АМАПу, таксама відэа з мабільнага тэлефона  Рымшы, якое ён здымаў для сябе. На відэа мірныя пратэстоўцы скандуюць "Позор!" і "Уходи!", таксама чуваць перамовы міліцыянтаў па рацыях пра накіраванне нарадаў.

У другой палове дня адвакат Аляксандр Бірылаў хадайнічае аб дадатковым выкліку і допыце ў судзе ўсіх 6 міліцыянтаў, з мэтай сумеснага прагляду на відэа працэсу затрымання Сяргея Рымшы і дачы тлумачэнняў імі наконт таго, ці не схапілі выпадкова 9 жніўня ў 23:15 першага які трапіў, замест іншага кідальніка прадметаў у міліцэйскі бус.

Пракурор далей зачытвае дадзеныя зместу відэа файлаў, з сеткі Інтэрнэт, Ютуба, іншых рэсурсаў, пра падзеі ночы 9 жніўня, скрыншотаў, табліцу фотаздымкаў аб дзеяннях грамадзян у счэпцы ў цэнтры Гродна і крыках "Міліцыя з народам"! Рымшы там не было, адвакат гэта падкрэсліў.

Пракурор хадайнічае аб супярэчнасцях падчас судовага пасяджэння, аб вочнай стаўцы, паказаннях вочнай стаўкі. Суддзя задаволіў хадайніцтва дзяржабвінаваўцы.

Паказанні Рымшы за 10.08.2020:

“Людзі закрычалі: "Жыве Беларусь" , я і запляскала ў ладкі. Я не бачыў хто кідаў камень у міліцэйскі аўтамабілью Я камяні не кідаў, у заплечніку маім камянёў не было, толькі асабістыя рэчы. Я бачыў затрыманні і падтрымліваў выкрыкі апладысментамі. Я чуў гук ўдару, выказаў здагадку, што нехта кінуў камень, але я не кідаў. Быў абураны тым, што забіраюць людзей з плошчы, я проста стаяў і назіраў”.

З паказанняў першага допыту: "Чаму ў заплечніку было дадатковае адзенне? Меркаваў, што магу быць затрыманы, ійшоў выказваць пратэст, нязгоду з выбарамі. А супярэчнасці ў паказаннях, таму, што на вочнай стаўцы распісаўся, не прачытаўшы. Затрымлівалі з ужываннем спецсродкаў мяне, а кавалак бетону ў заплечніку не мой!".

Суддзя, адмовіў у паўторным выкліку ўсіх пацярпелых, пастанавіў выклікаць толькі Сацуру, які да гэтага хварэў. 

Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 10 снежня, на 10.30. 

Справа Сяргея Рымшы: допыт пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі

25 лістапада ў судзе па справе Сяргея Рымшы працягнуўся допыт пацярпелых Багушэвіча, Літвіна і Сацуры, апошні захварэў. Судовае разбіральніцтва працягнулі без яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства