Навіны на тэму: заканадаўства
09.07.2020 Праваабаронца звярнуў увагу Канстытуцыйнага суда на прававую калізію, датычную смяротнага пакарання
Зварот Алесь Дзергачоў накіраваў праз сайт у Канстытуцыйны суд яшчэ 21 сакавіка 2020 года. Аднак адказу не дачакаўся нават і праз месяц. Таму 3 траўня 2020 года праз тую ж форму зваротаў заяўнік запытаўся, чаму своечасова быў не дадзены адказ.
07.07.2020 Як павысіць празрыстасць выбарчага працэсу? Прапановы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Прапановы аб павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу накіраваныя ў ЦВК РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
02.07.2020 "Падвойнае пакаранне за адно дзеянне". Фігуранты "справы Ціханоўскага" атрымалі суткі, але што тут не так?
Дзевяць фігурантаў "справы Ціханоўскага", уключаючы самога Сяргея Ціханоўскага, якія зараз абвінавачваюцца па крымінальным артыкуле, атрымалі дадатковыя адміністрацыйныя суткі за адзін і той жа інцыдэнт.
02.07.2020 Ці можна абскардзіць рашэнні ТВК аб непрызнанні подпісаў? Каментар Уладзіміра Лабковіча
Ці зможа штаб Віктара Бабарыкі высветліць, якія подпісы, сабраныя ініцыятыўнай групай, былі прызнаныя несапраўднымі, паколькі і сам прэтэндэнт, ды і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы, знаходзяцца зараз за кратамі.
26.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Ці будуць лячыць каранавірус у замежнікаў у Беларусі?
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў заканадаўства на прадмет аказання медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства пры захворванні каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі.
25.06.2020 Эксперты "Вясны": Правядзенне адміністрацыйнага судовага працэсу па відэасувязі незаконнае
З пачатку прымянення сістэм відэасувязі судамі ў адміністрацыйным працэсе эксперты ПЦ "Вясна" заяўлялі аб парушэнні працэсуальнага заканадаўства такім парадкам, што ў сваю чаргу парушала правы людзей, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
18.06.2020 "Арышт выбарчага фонду з'яўляецца адвольным выкарыстаннем карнага інструментарыя"
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні і нормы заканадаўства на прадмет таго, у якіх выпадках можа быць арыштаваны выбарчы фонд, якія павінны быць для гэтай падставы і якія наступствы могуць наступіць для асобы, якая вылучаецца кандыдатам і зарэгістравана такім.
11.06.2020 Магілёўская “раёнка” піярыць Лукашэнка задоўга да пачатку агітацыі
Назіральнік пры Магілёўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Алесь Буракоў звярнуў увагу, што раённая газета "Прыдняпроўская ніва" відавочна "топіць" за аднаго з прэтэндэнтаў.
04.06.2020 Валянцін Стэфановіч: ЦВК павярхоўна падышла да пытання выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў рашэнне ЦВК па заяве Віктара Бабарыкі адносна выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
02.06.2020 Выбары-2020: Як грамадзяне могуць паўдзельнічаць?
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў, як яшчэ, акрамя подпісу за вылучэнне кандыдатам і галасавання ў асноўны дзень, грамадзяне могуць прыняць актыўны ўдзел у выбарчым працэсе, і што для гэтага трэба.
02.06.2020 Што рабіць, калі на пікеце пачынаюцца затрыманні? Парады праваабаронцаў
TUT.BY разам з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам разабраў сітуацыі: што рабіць, калі вы прыйшлі на пікет і пачаліся затрыманні, якія правы ёсць у вас у гэты момант, ці можна супраціўляцца, калі затрымліваюць людзі ў цывільным.
18.05.2020 Якім будзе новы адміністрацыйны кодэкс? Пакажа правапрымяняльная практыка
Мы звярнуліся да юрыста праваабарончага цэнтра “Вясна” Паўла Сапелкі і папрасілі коратка пракаментаваць сутнасць прапанаваных зменаў.
14.05.2020 Актывістаў затрымліваюць да суда і судзяць па некалькі разоў. Што не так у гэтай заганнай практыцы?
Апошняя сітуацыя з рэпрэсіямі над удзельнікамі акцый “кармлення галубоў” і сустрэч з блогерам Ціханоўскім прадэманстравала новы “стыль” паводзінаў у дачыненні да актывістаў: іх судзяць, прызначаюць штраф, а потым, адразу пасля судовага паседжання, затрымліваюць ізноў і адвозяць у ІЧУ, каб потым асудзіць па іншаму эпізоду ў межах аднаго і таго ж артыкула КаАП. Ці адпавядае гэта літары і духу закона?
06.05.2020 МУС прапанаваў новыя ўмовы накіравання і ўтрымання асоб у ЛПП
У аўторак, 5 траўня, ніжняя палата парламента прыняла ў першым чытанні законапраект аб унясенні зменаў у Закон "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі".
04.05.2020 "Медыя ў Беларусі 2020": Усведамленне СМІ як медыябізнэсу — галоўнае дасягненне апошніх пяці гадоў
Журналісты ўсіх навінавых медыя павінны мець роўны і поўны доступ да грамадска значнай інфармацыі, а дзяржаве неабходна забяспечыць для СМІ розных формаў уласнасці роўныя ўмовы.