viasna on patreon

Што рабіць, калі на пікеце пачынаюцца затрыманні? Парады праваабаронцаў

2020 2020-06-02T14:24:46+0300 2020-06-02T14:24:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/31-05-gomel1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другі тыдзень па ўсёй краіне ідуць зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, і не заўсёды пікет заканчваецца мірна. Напрыклад, у Гродне быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі.

TUT.BY разам з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам разабраў сітуацыі: што рабіць, калі вы прыйшлі на пікет і пачаліся затрыманні, якія правы ёсць у вас у гэты момант, ці можна супраціўляцца, калі затрымліваюць людзі ў цывільным.

Што трэба ўзяць з сабой на пікет па саборы подпісаў?

Калі вы выбаршчык і ідзёце на пікет, то патрэбны толькі пашпарт. Яго дадзеныя члены ініцыятыўнай групы ўнясуць у падпісны ліст, вам трэба ўласнаручна ўпісаць дату і распісацца.

Калі раптам пачнуцца затрыманні, то і ў гэтай сітуацыі пашпарт неабходны, каб супрацоўнікі міліцыі маглі ўстанавіць вашу асобу, тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Акрамя пашпарта варта захапіць бутэльку вады і мабільны тэлефон. Чаго дакладна не трэба браць з сабой на пікет — колюча-рэжучыя прадметы, петарды.

Трымацца лепш у групе ці паасобку?

Зараз у сувязі з пандэміяй каранавіруса людзі прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі ў 1,5−2 метра. Не мае значэння: вы будзеце на пікеце з кім-небудзь ці адзін. Важна іншае — у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам (арт. 45 заўв. 1) збор подпісаў можа праводзіцца ў форме пікета. Напрыклад, у сталіцы рашэннем Мінгарвыканкамам вызначаны вычарпальны пералік месцаў, дзе забаронена праводзіць пікеты па зборы подпісаў, у астатніх месцах гэта рабіць можна. Гэта значыць, вы нічога не парушаеце, ідучы на пікет па зборы подпісаў, наадварот, рэалізоўваеце сваё законнае выбарчае права.

Што рабіць, калі падбягаюць незнаёмыя людзі ў цывільным, не прадстаўляюцца і пачынаюць затрымліваць? Мне трэба супраціўляцца або клікаць на дапамогу?

Як мінімум, трэба спытаць у гэтых людзей, хто яны такія, папрасіць прад'явіць службовае пасведчанне. Калі гэта не прадстаўнікі ўлады, то больш нічые распараджэння выконваць вы не павінны. У ідэале супрацоўнік міліцыі абавязаны прадставіцца, паказаць службовае пасведчанне, але, на жаль, на практыцы часам здараецца інакш.

— Я не рэкамендую аказваць фізічны супраціў, калі затрыманне праводзяць людзі ў цывільным, — раіць праваабаронца. — Потым знойдуцца сведкі, якія будуць сцвярджаць, што гэтыя людзі прадстаўляліся, а вы наўмысна здзейснілі гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да работніка міліцыі пры ажыццяўленні ім службовых абавязкаў. А гэта ўжо артыкул Крымінальнага кодэкса.

А калі падыходзіць міліцыянт у форме, прадстаўляецца і просіць з ім кудысьці прайсці. Ісці? Дык я ж нічога не парушаю!

Вам павінны растлумачыць прычыну абмежавання правоў, у сувязі з чым затрымліваюць. Падставы для затрымання выкладзеныя ў Законе аб органах унутраных спраў. Перш, чым прайсці за супрацоўнікам міліцыі, трэба ведаць: чаму ў дачыненні да вас пачаты адміністрацыйны працэс.

Калі супрацоўнік міліцыі нічога не тлумачыць, паспрабуйце звярнуцца да назіральнікаў (яны могуць прысутнічаць на пікеце, на іх сінія камізэлькі з надпісам #ControlBY) і паведаміць ім сваё прозвішча. Так вашыя блізкія хутчэй даведаюцца аб затрыманні.

Трэба выконваць усе патрабаванні міліцыянта?

— Па законе чалавек абавязаны выконваць усе законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі, — кажа Валянцін Стэфановіч. — Але давайце ўявім сітуацыю: вы прыйшлі на пікет, стаіце ў чэрзе, каб падпісацца, нічога не парушаеце, а міліцыя просіць разысціся. Я б застаўся ў чарзе. Па-першае, я не выкрыкваў ніякіх лозунгаў. Па-другое, гэта не несанкцыянаваны мітынг, а дазволены пікет па зборы подпісаў. Па-трэцяе, я не парушаю грамадскі парадак.

Што рабіць, калі ў вашай прысутнасці пачынаюцца грубыя затрымання?

Каб не пагоршыць сваё працэсуальнае становішча, не трэба спрабаваць кагосьці "адбіць", умешвацца фізічна, ужываць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў. Паспрабуйце ўдакладніць дадзеныя чалавека, якога затрымліваюць, спытаць у супрацоўнікаў міліцыі, чаму яго затрымліваюць, можна яшчэ прыцягнуць увагу журналістаў.

Што тычыцца здымак на мабільны тэлефон, то вы маеце права здымаць пікет і ўсё, што там адбываецца, нават затрыманні: у дадзеным выпадку супрацоўнікі міліцыі выконваюць свае службовыя абавязкі. Праваабаронца Стэфановіч нават рэкамендуе здымаць відэа, яно можа стаць сведчаннем таго, што адбываецца, калі затрыманага пазней абвінавацяць у нібыта здзяйсненні якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў.

І ўсё-такі мяне затрымалі. Можна патэлефанаваць родным?

— Як указана ў Працэсуальна-выканаўчым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП), па просьбе затрыманага супрацоўнікі міліцыі павінны пра гэта паведаміць яго родным. Калі гаворка ідзе пра непаўналетняга, то міліцыя проста абавязаная звязацца з законнымі прадстаўнікамі. На практыцы інакш, могуць нічога не паведаміць, тэлефон у аддзяленні забіраюць, таму ў першыя хвіліны затрымання трэба паспець звязацца з блізкімі, — адзначае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Прывезлі ў аддзяленне міліцыі, просяць аддаць пашпарт. Аддаваць?

Супрацоўнік міліцыі — адзіная асоба, яка яможа канфіскаваць пашпарт, напрыклад, у мэтах устанаўлення асобы. Акрамя таго, калі вас змесцяць у ІЧУ або Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, то пашпарт таксама забяруць.

Складаецца пратакол, але ў ім адлюстравана не ўсё, што адбылося падчас пікету. Ці трэба тады яго падпісваць?

Если вы не согласны с протоколом об административном нарушении, то в объяснении отразите свою позицию, укажите, почему не согласны с протоколом, при каких обстоятельствах были задержаны, обратите внимание на место и время задержания, укажите возможных свидетелей, которые могут подтвердить ваши доводы. Факт отказа от подписи протокола не влечет каких-то последствий, в этом случае в протоколе просто укажут, что от подписи вы отказались.

Калі вы не згодныя з пратаколам аб адміністрацыйным парушэнні, то ў тлумачэнні адлюструеце сваю пазіцыю, пакажыце, чаму не згодныя з пратаколам, пры якіх абставінах былі затрыманыя, звярніце ўвагу на месца і час затрымання, укажыце магчымых сведак, якія могуць пацвердзіць вашыя довады. Факт адмовы ад подпісу пратаколу не цягне нейкіх наступстваў, у гэтым выпадку ў пратаколе проста ўкажуць, што ад подпісу вы адмовіліся.

Заўвагі лепш зрабіць на месцы або ў судзе?

Лепш указаць у пратаколе і паўтарыць гэтыя словы ў судзе, тым самым паказваючы, што вашая пазіцыя першапачаткова была такой, вы нічога не прыдумалі ў судзе, спрабуючы пазбегнуць адказнасці. Вы таксама павінны памятаць, што даваць якія-небудзь тлумачэнні — гэта ваша права, а не абавязак. Таксама асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, не нясе ніякай адказнасці за адмову ад дачы паказанняў і дачу загадзя ілжывых паказанняў, у адрозненне ад сведкі.

Ці павінны мне выдаць копію пратаколу?

Так, гэта прадугледжана ў законе.

Дрэнна ведаю законы і баюся сабе нашкодзіць. Ці можна патрабаваць адваката ў рамках адміністрацыйнай справы?

— Гэта права замацавана ў заканадаўстве, у ПВКаАП, але тэхнічна гэта права ніяк не забяспечанае, на жаль. Калі ў межах крымінальнага працэсу да затрыманага выклікаюць дзяжурнага адваката, то ў адміністрацыйным працэсе гэта не працуе, такой практыкі проста няма, — каментуе праваабаронца. — Выключэнне — калі ў вас загадзя ўжо было заключана пагадненне з адвакатам. Адзінае месца, дзе з'яўляецца абаронца, гэта суд. У пачатку працэсу, калі суддзя азнаёміць вас з правамі, варта заявіць хадайніцтва, каб вашыя інтарэсы прадстаўляў адвакат. Настойліва папрасіце, каб гэта хадайніцтва было адлюстравана ў пратаколе судовага пасяджэння. Суддзя павінен абвясціць перапынак у судовым працэсе і даць вам час для заключэння пагаднення з адвакатам. Варта памятаць, што права на абарону гарантавана арт. 62 Канстытуцыі Беларусі і можна смела спасылацца на яе.

Колькі могуць пратрымаць ў міліцыі?

Агульная норма — тры гадзіны з моманту затрымання, але ў дачыненні да асобаў, па якіх распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах, якія прадугледжваюць спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, напрыклад, па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) — да 72 гадзін.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - viasna@spring96.org 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства