viasna on patreon

Масавыя мерапрыемствы: дамову з міліцыяй трэба заключаць да атрымання дазволу

2020 2020-04-06T09:20:15+0300 2020-04-06T09:20:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-2019-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года.

Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года.

У Беларусі арганізатараў масавых мерапрыемстваў абавязалі заключаць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і службамі ЖКГ да атрымання дазволу на іх правядзенне ад выканкамаў. Раней такія дагаворы заключаліся пасля атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства ад выканкама або пацверджання адсутнасці забароны.

Новаўвядзенне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2020 г. № 196, якая апублікавана 5 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша "Еўрарадыё".

Дакументам таксама ўводзіцца істотная ўмова для дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і на ўборку тэрыторыі: яны ўступаюць у сілу толькі пасля атрымання арганізатарамі масавых мерапрыемстваў дазволу на іх правядзенне альбо пацверджання адсутнасці забароны на іх правядзенне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства