Навіны на тэму: заканадаўства
29.03.2023 "Абарона права на жыццё". Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да ўладаў Беларусі
"Просім растлумачыць, як абноўлены Крымінальны кодэкс, асабліва ў частцы, якая тычыцца смяротнага пакарання за злачынствы дзяржаўнай здрады, будзе сумяшчальны з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека".
28.03.2023 "Электаральнае поле зачышчаецца ад усіх людзей, якія могуць скласці якую-небудзь канкурэнцыю аўтакрату"
"Вясна" разбіраецца ў тым, якім чынам змены ў выбарчым заканадаўстве паўплываюць на правы чалавека ў Беларусі.
24.03.2023 Права на жыццё парушана. 25 сакавіка набываюць моц папраўкі, якія пашыраюць прымяненне смяротнага пакарання
25 сакавіка 2023 года набываюць моц змены ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць пашырэнне прымянення смяротнага пакарання ў адносінах да дзяржаўных службовых асоб і вайсковаслужбоўцаў, асуджаных за дзяржаўную здраду. Што тут не так?
22.02.2023 Мірныя сходы і асацыяцыі. Праваабаронцы Беларусі падрыхтавалі даклад аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за парушэнне гэтых правоў
Даклад быў накіраваны ў межах закліку Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі для яго выступу на 53-й сесіі Рады па правах чалавека ААН.
22.02.2023 "Зброя для барацьбы з іншадумствам". Распавядаем пра новыя змены ў Крымінальны кодэкс, ухваленыя беларускімі дэпутатамі
"Вясна" распавядае, якія яшчэ змены ўхвалілі беларускія дэпутаты і хто за гэта адказны, а юрыст каментуе чарговыя рэпрэсіўныя змены ў беларускае заканадаўства.
17.02.2023 Смяротны прысуд у адносінах да случака прывялі ў выкананне праз адзін год і паўтара месяца
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда паведаміў, што стала вядома дата прывядзення ў выкананне смяротнага прысуда ў адносінах да случака Віктара Скрундзіка.
08.02.2023 Павел Сапелка — пра ўказ Лукашэнкі аб "вяртанні" дадому: "Гэта літаральна ўвасабленне татальнага прававога крызісу"
Праваабаронца і юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы ўказ з пункту гледжання права і суадносінаў з крымінальным заканадаўствам Беларусі.
06.01.2023 Крымінальны пераслед і асуджэнне грамадзян па палітычных матывах: аналіз тэндэнцый 2022 года
На працягу 2022 года ПЦ "Вясна" фіксаваў факты прыняцця рашэнняў аб слуханні палітычна матываваных крымінальных спраў у закрытым судовым пасяджэнні.
05.01.2023 Беларусь: апублікаваны праект зменаў у законы "Аб грамадскіх аб’яднаннях" і "Аб палітычных партыях"
Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні законаў “Аб грамадскіх аб’янаннях" і "Аб палітычных партыях”.
04.01.2023 Новыя метады пераследу ў 2022 годзе нязгодных з рэжымам Лукашэнкі
"Вясна" распавядае, якія метады дзяржава пачала выкарыстоўваць у 2022 годзе ў барацьбе з палітычнымі апанентамі.
22.12.2022 Дактары будуць супрацоўнічаць з міліцыяй, катэгорый для накіравання стане менш, а мова — больш талерантная? Што прапануе новы законапраект пра ЛПП
Савет Міністраў унёс праект закона, які датычыць зменаў законаў па пытаннях накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. "Вясна" разабралася ў гэтым новым праекце закона — і распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены там прапанавалі. І ці ўсе на першы погляд пазітыўныя змены сапраўды такімі з'яўляюцца?
20.12.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Марафон паштовак салідарнасці і тэхніка бульбянога штампа, "Літоўцы ля мора Лапцевых" і савецкія рэпрэсіі, прымусовае лячэнне ў ЛПП і нонсэнс, якога не павінна быць.
07.12.2022 Андрэй Палуда: Улады па-ранейшаму лічаць наяўнасць смяротнага пакарання стрымліваючым фактарам
У першым чытанні ў Беларусі прыняты законапраект “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які прадугледжвае ўвядзенне смяротнага пакарання па артыкуле аб здрадзе дзяржаве, здзейсненай службовай асобай або вайскоўцам
11.11.2022 "Мама, я экстрэміст". Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у "Спіс экстрэмістаў"
"Вясна" тлумачыць, якія абмежаванні надае статус "экстрэміста" і адказвае на іншыя актуальныя пытанні па гэтай тэме.
21.09.2022 Ад аховы здароўя да пазбаўлення волі без суда. Як у Беларусі спрашчаецца шлях да накіравання ў ЛПП
Беларускія чыноўнікі хочуць “адрэгуляваць” шлях накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. ПЦ "Вясна" распавядае, якім чынам у Беларусі магчымасці трапіць у ЛПП пашыраліся і што не так у гэтых новых прапановах з боку ўладаў.