Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 26 ліпеня:
Каментар эксперта: Чаго нам усім чакаць ад Законапраекта аб абмежаванні выезду грамадзянам Беларусі з Беларусі? Што такое тая сама нацыянальная бяспека і як тут Беларусь парушае міжнародныя стандарты права? З гэтым у рубрыцы “Каментар эксперта” разбіраемся разам з юрысткай ПЦ “Вясна”:
“КДБ надзяляецца паўнамоцтвам абмяжоўваць грамадзян — і не пішацца, якіх грамадзян… Гэта працяг стратэгічнай палітыкі дзяржавы”.
Падзея: Імпрэза “Палітзняволеная літаратура” прайшла ў Лодзі. У межах яе адбылася дыскусія “Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва”.
“Калі чалавек знаходзіцца ў зняволенні, у яго адкрываюцца, як кажуць, нейкія іншыя шлюзы”, — заўважае праваабаронца ПЦ “Вясна” Алена Лапцёнак.
“Чалавек, які апынаецца ў зняволенні, — і літаратура [для яго] ёсць сродкам камунікацыі са светам, сродкам застацца з самім сабою, гэта практыкаванне ў свабодзе — у несвабоднай сітуацыі”, — адзначае прадстаўнік Беларускага ПЭНа Андрэй Хадановіч.
Асоба: Дзве асобы палітычных вязняў, апошнія навіны пра іх: Паліна Шарэнда-Панасюк нарэшце знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі № 24, а Уладзімір Мацкевіч увесь час за кратамі прысвячае сваёй дзейнасці — чытае кнігі і піша працы.
*Аўдыязапіс выпуску: