Навіны на тэму: дыфамацыя
15.11.2022 "Аб'яднаў выяву Лукашэнкі і свастыку": вынесены прысуд жыхару Баранавіч Каспаровічу
Пасля прагляду публікацыі, размешчанай у адной з сацыяльных сетак, у выглядзе выявы прэзідэнта Лукашэнкі у ваенным мундзіры на пярэднім плане, а на заднім – выява свастыкі, абвінавачаны размясціў гэты малюнак на сваёй адкрытай старонцы.
15.11.2022 Суддзя забараніла палітвязню Аляксандру Патапаву выкарыстоўваць у апошнім слове ўкраінскія словы, хаця яны былі ідэнтычнымі беларускім
У судзе Віцебскага раёна 15 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава.
15.11.2022 "Рэйкавага партызана" ў Лідзе пакаралі трыма гадамі калоніі
Судовы працэс вяла суддзя Наталля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасня бягучага году, была прызначана суддзёй суду Лідскага раёна на 5 гадоў, да гэтага была суддзёй суду Дзятлаўскага раёна.
15.11.2022 Жыхара Ліды асудзілі на паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі
Апеляцыйная скарга абвінавачанага разгледжаная Гарадзенскім абласным судом 8 лістапада і пакінутая без задавальнення.
14.11.2022 Памочніка машыніста з Гомеля Юрыя Трапачова пакаралі калоніяй па пратэсных артыкулах
Пакуль вядома, што абвінавачаны Трапачоў працаваў памочнікам машыніста ў лакаматыўным дэпо ў Гомелі, яму – 41 год.
14.11.2022 20-гадоваму гарадзенцу вынеслі суровы прысуд па пратэсных артыкулах
Напачатку верасня 2022 года стала вядома, што прозвішча Рабцава ўнесена ў «Спісе асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці” які складае КДБ.
13.11.2022 Міліцыянткам — грошы, абвінавачаным — "хатняя хімія". Два дыфамацыйныя прысуды кастрычніка
ПЦ "Вясна" распавядае пра два крымінальныя прысуды за "абразу прадстаўнікоў улады", вынесеных у кастрычніку, дзе ў якасці пацярпелых выступілі дзве амапаўкі і адна інспектарка міліцыі.
12.11.2022 Чаму не падпісаны на праўладныя каналы? Як праходзіў суд над 72-гадовым Барысам Кучынскім
Падчас судовага працэсу 10 лістапада "пацярпелы" міліцыянт казаў пра "ОПГ Автуховича", дзяржабвінавачванне запытвала для Кучынскага калонію, а суддзя цікавіўся, ці чытае абвінавачаны такія Тelegram-каналы, у якіх добра б апісвалася дзяржава.
12.11.2022 Абразіў у "Аднакласніках" былога начальніка ГУБАЗІК Мікалая Карпянкова: вынікі суда ў Маладэчна
У судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Самалю, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады
10.11.2022 Палітвязня Аляксандра Патапава судзяць у Віцебску за абразу прэзідэнта
Цяпер Патапаў утрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2 і мае патрэбу ў маральнай падтрымцы і матэрыяльнай дапамозе.
10.11.2022 Мужчыну прысудзілі паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі
У судзе Слонімскага раёна 10 лістапада асудзілі Дзяніса Воўчака паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса.
09.11.2022 Затрымалі па "справе Зэльцара", а судзіць будуць за абразу і паклёп на Аляксандра Лукашэнку
Мужчына з ліпеня па верасень 2021 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў месенджары Telegram нібыта размясціў некалькі публікацый з загадзя ілжывымі звесткамі аб дзейнасці прэзідэнта.
08.11.2022 "Димон ту-ду-ту": у Мінску пачынаюць судзіць прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага
Глеб Гладкоўскі – вядомы ў Беларусі арганізатар кіназдымкаў з паветра квадракоптарамі, быў затрыманы ў Брэсце 30 верасня 2021 года паводле справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
08.11.2022 Палітвязня асудзілі на 2 гады калоніі па "справе Зельцэра"
У Мінскім гарадскім судзе 28 кастрычніка асудзілі палітзняволенага Сяргея Рындзевіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
06.11.2022 За адміністраванне пратэсных чатаў жыхару Мінска прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Мінскі гарадскі суд 3 лістапада асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў адміністраванні больш за 30 тэлеграм-чатаў, у прыватнасці чатаў "97".