viasna on patreon

"Аб'яднаў выяву Лукашэнкі і свастыку": вынесены прысуд жыхару Баранавіч Каспаровічу

2022 2022-11-15T17:56:52+0300 2022-11-15T18:32:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічы 11 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Каспаровіча, які абвінавачваўся ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і  здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца - старшы памочнік пракурора Аляксандр Ярашэвіч.

Андрэя Каспаровіча затрымалі 28 верасня 2022 года.

Па матэрыялах абвінавачання, Андрэй Каспаровіч 22 студзеня 2021 года пасля прагляду публікацыі, размешчанай у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі", у выглядзе выявы прэзідэнта Лукашэнкі ў ваенным мундзіры на пярэднім плане, а на заднім – выява свастыкі, размясціў гэты малюнак на сваёй адкрытай старонцы, падаўшы да яго доступ неабмежаванаму колу карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт, чым прынізіў гонар і годнасць асобы кіраўніка дзяржавы.

Таксама пакінуў надпіс аб тым, што "ўлада карыстаецца нацысцкай ідэалогіяй і не з'яўляецца дэмакратычнай краінай".

Ён жа наўмысна размясціў малюнак Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь унутры свастыкі, выкананай у форме крыжа на сваёй адкрытай старонцы ў адной з сацыяльных сетак, падаўшы да яго доступ для вольнага прагляду і капіравання неабмежаванаму колу карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт, тым самым учыніў здзек над сцягам Беларусі.

Сваю віну ў судзе прызнаў цалкам і публічна прынёс прабачэнні Лукашэнку.

Прысудам суда абвінавачаны Каспаровіч прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на падставе ч.1 арт. 368 яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у здзеку над дзяржаўным сцягам і на падставе арт. 370 яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін адзін год.

Па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства