viasna on patreon

Палітвязня асудзілі на 2 гады калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-11-08T11:15:36+0300 2022-11-08T11:15:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mingarsud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 28 кастрычніка асудзілі палітзняволенага Сяргея Рындзевіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Яму прызначылі 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (6400 рублёў). Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.

Мінскі гарадскі суд.

Сяргея затрымалі 1 кастрычніка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Сяргей Канстанцінавіч Рындзевіч).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства