07.02.2008 Праблема зьніклых застаецца актуальнай

Згодна з Дэкларацыяй аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў, абвешчанай Генеральнай Асамблеяй ААН у сьнежні 1992 году, выпадкі гвалтоўных зьнікненьняў маюць месца, калі “асобы падвяргаюцца арышту, затрымліваюцца ці выкрадаюцца супраць іх волі ці нейкім іншым чынам пазбаўляюцца свабоды службовымі асобамі розных зьвеньняў ці ўзроўняў ураду, арганізаванымі групамі ці прыватнымі асобамі, якія дзейнічаюць ад імя ўраду, пры ягонай прамой ці ўскоснай падтрымцы, з яго дазволу ці згоды, пры далейшай адмове паведаміць пра лёс ці месцазнаходжаньне такіх асобаў ці прызнаць іх пазбаўленьне волі, што ставіць дадзеных асобаў па-за законам”.

30.01.2008 Сьмяротнае пакараньне

2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў.

21.01.2008 Зьмены заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычаць правоў чалавека

На працягу 2007 году ў Рэспубліцы Беларусь быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія закранаюць правы чалавека.

06.11.2007 Вярхоўны суд пакінуў у сіле папярэджаньні, вынесеныя апазіцыйным партыям

Канец жніўня стаў для беларускіх апазіцыйных палітычных партыяў ня толькі часам актыўнай перадвыбарчай дзейнасці, але і адстойваньня (на жаль, беспасьпяховага) сваіх правоў у судзе. З 23 па 25 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь праходзіў разгляд скаргі Партыі БНФ аб адмене вынесенага Мінюстам папярэджаньня, 25 і 26 жніўня – аналагічны працэс па скарзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 27 жніўня – Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, 31 жніўня пачаўся працэс па скарзе Партыі камуністаў Беларускай. Усе справы падобныя адна на адну як блізьняты і зьвязаныя з аднымі і тымі ж падзеямі.

06.11.2007 Маніторынг праваабарончага цэнтру “Вясна” па фактах выкарыстаньня катаваньняў ды іншых бесчалавечных відаў абыходжаньня ў адносінах да грамадзянаў беларусі. 2004 год

Пры правядзеньні маніторынгу Праваабарончы цэнтр “Вясна” зыходзіць з вызначэньня катаваньняў, якое даецца ў “Канвенцыі супраць катаваньняў ды іншых бесчалавечных альбо прыніжаючых відах абыходжаньня і пакараньня” ад 10 сьнежня 1984 году, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь 21.01.1987 г. – “катаваньне” – азначае любое дзеяньне, якім якой-небудзь асобе наўмысна наносіцца моцны боль альбо пакута, фізічная альбо маральная, каб атрымаць ад яе альбо ад трэцяй асобы зьвесткі альбо прызнаньні, пакараць яе за дзеяньне, якое зьдзейсьніла яна альбо трэцяя асоба, альбо па любой іншай прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакута наносіцца дзяржаўнай службовай асобай альбо іншай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасьці альбо па іх падбухторваньні, альбо з іх ведама, альбо маўклівай згоды”. Беларусь ратыфікавала “Канвенцыю супраць катаваньняў ды іншых бесчалавечных альбо прыніжаючых відах абыходжаньня і пакараньня”.

06.11.2007 Маніторынг выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва падчас разгляду спраў аб адміністратыўных правапарушэннях

Адным з асноўных інстытутаў дэмакратычнага грамадства і прававой дзяржавы з’яўляецца справядлівы суд. Права на справядлівы суд належыць да фундаментальных правоў чалавека і замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Згодна з Міжнародным пактам аб правах чалавека, кожны абвінавачаны мае права на справядлівы і публічны разгляд яго справы кампетэнтным і незалежным судом, створаным на падставе закону.

06.11.2007 Валянцін Стэфановіч: “Законапраект аб супрацьдзеяньні экстрэмізму – гістэрыя рэжыму”

Напрыканцы кастрычніка Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які быў унесены на разгляд КДБ Беларусі. Перад “палаткай” выступіў прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі, які распавёў прысутным аб тым, што КДБ не хапае заканадаўчай базы, каб супрацьстаяць эктстрэмісцкай дзейнасьці ў краіне. Па словах прадстаўніка дадзенага ведамства, экстрэмізм і ягоныя праявы атрымалі шырокі распаўсюд у Беларусі, а краіны Захаду рыхтуюць інтэрвенцыю супраць нашай краіны. Відаць, у жаху ад расповедаў прадстаўніка органу дзяржбясьпекі, прадстаўнікі органу заканадаўчага прыняліся галасаваць за новы Закон.

01.01.1970 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2010 году

Пачатак восені ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны выдаўся даволі багатым на падзеі, што часткова зьвязана з набліжэньнем кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі. У верасьні адбыліся сілавыя разгоны мірных акцыяў, шматколькасныя затрыманьні, працягваўся наступ на свабоду слова, адміністрацыйны перасьлед, моўная дыскрымінацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства