Навіны на тэму: Валянцін Стэфановіч
07.07.2020 Праваабаронца: Еўрапарламенту неабходна патрабаваць ад беларускіх уладаў спынення рэпрэсій
Валянцін Стэфановіч прыняў удзел у пасяджэнні Падкамітэта па правах чалавека Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі.
09.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Ёсць усе падставы для прызнання абвінавачаных па артыкуле 342 палітзняволенымі
Праваабаронца “Вясны“ Валянцін Стэфановіч лічыць, што маюцца ўсе падставы для прызнання усіх абвінавачаных па артыкуле 342 і асобаў, якія ўтрымліваюцца зараз пад вартай, палітычнымі зняволенымі:
06.06.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Мой даўні сябра Лёня
Ен быў бацька дзесяці дзяцей! Паспяхова займаўся будаўнічым бізнэсам, быў як заўсёды жыццярадасны і аптымістычны. І што мне асабліва падабалася, што ягоная рэлігійнасць, яна не была навязлівай і дэманстратыўнай.
04.06.2020 Валянцін Стэфановіч: ЦВК павярхоўна падышла да пытання выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў рашэнне ЦВК па заяве Віктара Бабарыкі адносна выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
24.04.2020 Як праходзіла назіранне за акцыямі ў 90-х? Запрашаем на анлайн-сустрэчу з Валянцінам Стэфановічам
Якія акцыі былі ў 90-х, як ажыццяўлялася назіранне, як паводзіла сябе міліцыя? Пра гэтае і шмат іншае можна даведацца падчас сустрэчы.
03.03.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Піянеры, акцябраты…
Праз нейкі час шматлікія помнікі Леніну будуць нагадваць каменных істуканаў на выспе Пасхі ў Ціхім акіяне. Мала хто будзе памятаць, што гэта за помнікі, каму і чаму яны былі ў свой час усталяваныя.
13.02.2020 Беларускія праваабаронцы сустрэліся з кіраўніком МЗС Швейцарыі
Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый 12 лютага ў Амбасадзе Швейцарыі сустрэліся з кіраўніком Федэральнага дэпартаменту замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касісам, які прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.
30.01.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Цугундзер
У каравульным пакоі было душна. Праз бруднае шкло вакна на стол падалі цяжкія промні вечаровага жнівеньскага сонца. Капітану, што сядзеў за сталом, было відавочна сумна і млосна. Пабачыўшы мяне, ён падняў стомленыя вочы і абыякава паглядзеў.
21.01.2020 Блогер Шэры Кот нечакана выйшаў на волю. Агулам у яго 90 сутак арышту
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
18.12.2019 Стэфановіч: Па справе скрадзеных палітыкаў павінна быць следства і суд
Па справе скрадзеных беларускіх палітыкаў павінна быць следства і суд, толькі яны дапамогуць дабіцца праўды, – лічыць юрыст праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч.
26.11.2019 “Паміж Беларуссю і ЕС патрэбен крытычны дыялог”. Стэфановіч распавёў пра назіранне за беларускімі выбарамі Еўрапарламенту
З 20 па 21 лістапада юрыст ПЦ “Вясны”, аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч наведалі Брусэль з візітам па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Візіт быў арганізаваны з дапамогай шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders.
17.11.2019 Валянцін Стэфановіч: У тым, што выбары адбываюцца брудна — вінаватыя не назіральнікі, а тыя, хто іх праводзіць
Сённяшнія словы Лукашэнкі сталі пэўным сігналам для ўчастковых камісій. На працягу ўсяго дня нам паведамлялі, што з розных участкаў Беларусі выдаляюць незалежных назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і назіральнікаў кампаніі “Права выбару”.
29.10.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Чорны пясочак
У межах 40-га кангрэса FIDH, які адбываўся ў г. Тайпэй (Тайвань), праваабаронца Валянцін Стэфановіч наведаў пенітэнцыярную ўстанову, дзе прыводзяць у выкананне смяротныя прысуды. Пра гэта ён дзеліцца ў сваім блогу.
24.10.2019 Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека
На 40 сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, які праходзіць у гэтыя дні на Тайвані, адбыліся выбары кіраўніцтва гэтай аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі.
10.10.2019 “Смяротнае пакаранне – наша мінулае”. Як прайшла сустрэча ў ZBS-прасторы
9 кастрычніка ў прасторы ZBS адбыўся івент “Ты за ці супраць смяротнага пакарання?” Задзіночанне Беларускіх студэнтаў упершыню прымала ўдзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, што ладзіцца праваабаронцамі з 5 па 10 кастрычніка.