Навіны на тэму: Марфа Рабкова
24.09.2021 Amnesty International: Запатрабуйце вызваліць Марфу Рабкову
Amnesty International запусціла электронны зварот за тэрміновае вызваленне палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай, якая ўжо больш за год утрымліваецца за кратамі.
20.09.2021 #FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
17 верасня пачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі апошнія навіны пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
18.09.2021 Марфе Рабковай зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Гэта адбылося 17 верасня — у гадавіну яе знаходжання за кратамі і ў дзень старту кампаніі салідарнасці #FreeViasna.
17.08.2021 11 месяцаў за кратамі. Муж праваабаронцы Марфы Рабковай распавёў пра яе стан
Ужо адзінаццаць месяцаў, як за кратамі ўтрымліваецца каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова.
06.08.2021 У праваабаронцы Марфы Рабковай памёр бацька
Следчыя шантажавалі Марфу тым, што яна не паспее яго ўбачыць.
26.07.2021 Палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова страціла прытомнасць падчас прагулкі
Яе артэрыяльны ціск склаў 80/60 (мм. рт. сл).
25.06.2021 Front Line Defenders занепакоеная прадаўжэннем тэрміну ўтрымання пад вартай для праваабаронцы Марыі Рабковай
21 чэрвеня 2021 года калегі праваабаронцы Марыі Рабковай даведаліся пра тое, што ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы па прычыне расследавання па яе крымінальнай справе, якое працягваецца.
20.06.2021 Тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцы Марфе Рабковай працягнулі яшчэ на тры месяцы
Такім чынам, да гэтага часу яна правядзе ў зняволенні ўжо год.
30.04.2021 Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік
Праваабаронцу і каардынатарку валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік як "схільную да экстрэмізму"
21.04.2021 Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”
Праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры. Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. Як у яе справы?
12.04.2021 "Але цяпер наступіла вясна". Што вядома пра Марфу Рабкову з лістоў яе мужу?
Праваабаронца "Вясны" і палітзняволеная Марфа Рабкова ўжо сёмы месяц утрымліваецца ў СІЗА-1. Як да яе даходзяць лісты? Аб чым яна піша і як сябе адчувае? Пра гэта "Вясне" распавёў муж Марфы Вадзім Жаромскі.
07.03.2021 "Калі вярнуцца, я б яе не адгаворваў ад "Вясны". Гутарка з мужам валанцёркі Марфы Рабковай
TUT.BY пагаварыў з мужам праваабаронцы Вадзімам Жаромскім аб новым абвінавачванні, настроі Марфы і куды ён павязе жонку, як толькі яна выйдзе на волю.
15.02.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае новыя абвінавачванні супраць Марфы Рабковай
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звяртае ўвагу, што новыя абвінавачванні прад'яўленыя праз пяць месяцаў пасля арышту актывісткі ПЦ “Вясна” і ўяўляюць сабой відавочную спробу апраўдаць яе ўтрыманне пад вартай.
12.02.2021 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні. Ёй пагражае да 12 год турмы
Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай 11 лютага прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі).
09.02.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае адвольнае затрыманне і пераслед Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву, у якой яна асуджае “адвольнае затрыманне і судовы пераслед Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы”, паколькі іх мэтай з’яўляецца “пакаранне за законную праваабарончую дзейнасць”.