viasna on patreon

Старшыня гомельскага аддзяленьня “Прававой ініцыятывы” Леанід Судаленка мае намер пачаць збор подпісаў за адхіленьне ад тэлеэфіру “гэтак званага праваабаронцу Яўгена Новікава”.

2004 2004-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня гомельскага аддзяленьня рэспубліканскага грамадзкага аб’яданьня “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка мае намер пачаць збор подпісаў за адхіленьне ад тэлеэфіру “гэтак званага праваабаронцу Яўгена Новікава”, калі гэта дабраахвотна ня зробіць сама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

У адкрытым лісьце, дасланым Судаленкам у адрас НДТРК, амбасады Чэскай Рэспублікі і СМІ, нагодай да патрабаваньня стала ўбачаная ім 29 студзеня 2004 году па Першым нацыянальным канале перадача Я.Новікава, прысьвечаная правам чалавека ў Чэхіі.

“У глыбока зьняважлівай форме аўтар перадачы прыпісвае чэскаму народу амаральныя і супрацьзаконныя дзеяньні. [...] Пасьля яе прагляду ў мяне склалася пачуцьцё сораму за наша, на маю думку, звар’яцелае тэлебачаньне”, - аргумэнтуе сваё патрабаваньне гамяльчук Судаленка.

Ад кіраўніцтва БТ ён патрабуе дабраахвотна адхіліць ад тэлеэфіру Я.Новікава, а такcама спыніць распальваньне міжнацыянальнай варажнечы. Зьвяртаючыся да амбасады Чэхіі і да ўсяго чэскага народу, Судаленка прыносіць свае прабачэньні “за тое, што адбываецца на дзяржаўным тэлебачаньні Беларусі”.

www.belngo.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства