viasna on patreon

42 праваабарончыя арганізацыі: Беларускія ўлады павінны спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і пачаць дыялог

2020 2020-10-07T13:16:27+0300 2020-10-07T13:16:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabkova-marfa-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

7 кастрычніка FIDH і 41 сяброўская арганізацыя выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў пакласці канец усім формам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Марфы Рабковай.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі азмрочаныя беспрэцэдэнтным узроўнем фальсіфікацый і прывялі да масавых пратэстаў, за якімі рушылі ўслед жорсткія рэпрэсіі ўладаў супраць правоў чалавека. Беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія займаюцца дакументацыяй парушэнняў і аказаннем дапамогі пацярпелым, пераследуюцца рэжымам. FIDH і 41 сяброўская арганізацыя патрабуюць ад беларускіх уладаў пакласці канец усім формам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Марфы Рабковай, і пачаць дыялог, накіраваны на дасягненне мірнага рашэння ў адпаведнасці з патрабаваннем народа аб правядзенні новых дэмакратычных выбараў.

З пачатку перадвыбарчага сезона ў траўні, улады незаконна затрымалі каля 12 000 чалавек, мясцовыя праваабарончыя групы, якія дакументуюць гэтыя парушэнні і аказваюць прававую і іншую дапамогу ахвярам пераследуюцца ўладамі. Каардынатарка валанцёраў Марфа (Марыя) Рабкова з Праваабарончага цэнтра "Вясна" (ПЦ "Вясна") - сяброўскай арганізацыі FIDH у Беларусі - была арыштаваная 17 верасня 2020 года, і ёй было прад'яўлена крымінальнае абвінавачванне па артыкуле 293.3 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці").

Марфа Рабкова ніяк не падобная на злачынцу: разам з валанцёрамі "Вясны" яна назірала за мірнымі мітынгамі, агітавала за незалежны маніторынг выбараў і займалася дакументаваннем доказаў катаванняў затрыманых удзельнікаў пратэстаў. Зараз 25-гадовая студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Літва) знаходзіцца ў турме за свае палітычныя перакананні і праваабарончую дзейнасць.

"Прага ўлады Лукашэнкі, пацверджаная яшчэ раз яго таямнічай інаўгурацыяй, прывяла да беспрэцэдзентнага крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паўсюдныя збіцці і катаванні мірных дэманстрантаў, а таксама незаконныя арышты і запалохванне актывістаў, журналістаў і адвакатаў, якія распавядаюць свету аб злачынствах рэжыму і дапамагаюць ахвярам, працягваюцца і па гэты дзень", - заявіў Валянцін Стэфановіч, віцэ-прэзідэнт FIDH і намеснік старшыні ПЦ "Вясна".

FIDH зноў звяртаецца да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў і вызваліць усіх палітычных зняволеных у краіне. FIDH, да якой далучыліся яе сяброўскія арганізацыі, заклікае ўлады Беларусі спыніць пераследы грамадзянскай супольнасці, у тым ліку адпусціць каардынатарку валанцёраў ПЦ "Вясна" Марфу Рабкову, і пачаць дыялог.

Center for Constitutional Rights - CCR (United States)

El Comité de Acción Jurídica - CAJ (ARGENTINA)

Centro para la Acción Legal en Derechos Humanos - CALDH (Guatemala)

Acción Ecológica (Ecuador)

El Centro de Investigación y Promoción de los Derechos Humanos - CIPRODEH (Honduras)

La Comisión nacional de los Derechos Humanos de la Republica Dominicana - CNDH-RD (Dominican Republic)

Réseau National de Défense des Droits Humains - RNDDH (Haïti)

El Programa Venezolano de Educación-Acción en Derechos Humanos - Provea (Venezuela)

Kazakh Bureau for Human Rights - KIBHR (Kazakhstan)

Legal Clinic “Adilet” (Kyrgyzstan)

Promo-LEX (Moldova)

ILI Foundation (Kazakhstan)

Bir Duino (Kyrgyzstan)

HRC Viasna (Belarus)

ADC Memorial (Russia)

Civil Society Institute - CSI (Armenia)

HRC Memorial (Russia)

Citizen’s Watch (Russia)

CCL (Ukraine)

Liga Portuguesa dos Direitos Humanos - Civitas (Portugal)

Latvian Human Rights Committee (Latvia)

Liga lidských práv, League of Human Rights (Czech Republic)

Civic Committee for Human Rights (Croatie)

Albanian Human Rights Group (Albania)

The Finnish League for Human Rights (Finland)

Ligue des droits de l’Homme – LDH (France)

Sister’s Arab Forum for Human Rights - SAF (Yemen)

League for the Defence of Human Rights in Iran - LDDHI (Iran)

Damascus Center for Human Rights Studies (Syria)

The Cairo Institute for Human Rights Studies CIHRS (Egypt)

DITSHWANELO - The Botswana Centre for Human Rights (Botswana)

La Rencontre Africaine pour la Défense des Droits de l’Homme - RADDHO (Senegal)

La Maison des Droits de l’Homme - MDHC (Cameroun)

Association of Parents of Disappeared Persons - APDP (Indian Administered Jammu and Kashmir)

ALTSEAN (Burma)

The Lao Movement for Human Rights (Laos)

ODHIKAR (Bangladesh)

Ligue des Electeurs (Congo)

OBSERVATOIRE CONGOLAIS DES DROITS DE L’HOMME - OCDH (Congo)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства