viasna on patreon

«Ігару свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы». Зварот жонкі палітвязня Лосіка Відэа

2020 2020-09-30T10:48:10+0300 2020-09-30T11:05:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/losik_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала "Радыё Свабода" пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы.

Ігар Лосік. Фота: RFE/RL
Ігар Лосік. Фота: RFE/RL

Паводле Дарʼі, Ігара запалохваюць, прымушаюць даць непраўдзівыя паказанні на іншых людзей. У Ігара няма ніякай сувязі з вонкавым светам, ні газет, ні тэлевізара. У нядзелю да палітвязня прывялі чалавека з педыкулёзам.

Нагадаем, адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансера-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасля ператрусу дома ў Баранавічах. У жа вечар стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол сёлетніх выбараў прэзідэнта Беларусі. На ягоны канал «РБ головного мозга» падпісаныя 167 тысяч чалавек. Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства