Палітвязню Віталю Шкляраву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Палітвязню Віталю Шкляраву, затрыманаму 29 ліпеня, працягнулі тэрмін арышту на два месяцы, паведаміў TUT.BY адвакат Шклярава Антон Гашынскі.
Раней паведамлялася, што ў верасні ў затрыманага некалькі дзён трымалася высокая тэмпература. Гашынскі паведаміў, тэст Шклярава на COVID-19 паказаў наяўнасць антыцелаў, так што, верагодна, што ён у пачатку верасня перахварэў каранавірусам. Пры гэтым ні яго, ні сукамернікаў не ізалявалі, кажа адвакат.
Адмова змяніць меру стрымання следства абгрунтавала тым, што Шкляраў, які мае амерыканскі дыппашпарт, можа схавацца ад правасуддзя. Гашынскі распавёў, што за два месяцы ўтрымання пад вартай са Шкляравым правялі мінімум следчых дзеянняў - два допыты і адну вочную стаўку.
Віталь Шкляраў быў затрыманы 29 ліпеня ў Гомелі, куды прыехаў наведаць маці. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Паліттэхнолаг праходзіў падазраваным па справе ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Шклярову выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Віталь Шкляраў — палітычны тэхнолаг, ураджэнцам Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Віталю было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).