viasna on patreon

У Гродна затрымалі студэнтаў мясцовага ўніверсітэта: кажуць, міліцыю выклікала адміністрацыя ВНУ

2020 2020-09-29T08:39:35+0300 2020-09-29T08:39:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-studenty-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: t.me/grsuperemeny

Фота: t.me/grsuperemeny

У панядзелак 28 верасня студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы сабраліся, каб спяваць разам. Акцыя не адбылася, але дваіх удзельнікаў затрымалі.

А 15: 00 ля корпуса філалагічнага факультэта на Леніна, 32 сабраліся сем студэнтаў. "Нас было не так шмат, было прынятае рашэнне проста стаяць", - распавёў Hrodna.life адзін з тых, хто там быў.

Спачатку да студэнтаў падышла жанчына з адміністрацыі універсітэта. Яна казала пра тое, што ўсе студэнты сядзяць на парах, а не спяваюць. Яна таксама паспрабавала адвесці адну з удзельніц, распавёў іншы сведка.

Тады студэнты адышлі бліжэй да прыпынку недалёка ад корпуса. Да хлопцаў падышоў чалавек у форме ахоўніка ўніверсітэта. «Нібыта з-за добрых намераў ён параіў нам стаяць не каля універсітэта, а па другі бок ад дарогі. Маўляў, нас так будзе лепш відаць, і нам будзе зручней. Мы вырашылі застацца, дзе стаялі", - распавёў адзін са студэнтаў. Потым студэнты сталі разыходзіцца, бо вырашылі, што іх занадта мала для акцыі. У гэты час у іх бок паехаў міліцэйскі бусік, які ўвесь гэты час стаяў побач з вучэбным корпусам.

Каля 15: 30 дваіх хлопцаў, хлопца і дзяўчыну, адвялі ў бок невядомыя ў цывільным. Падвышаючы голас, яны пагражалі адвезці студэнтаў у РАУС Ленінскага раёна на вуліцу Дубко. Потым яны павялі студэнтаў у бок машыны. Пазней стала вядома, што маладых людзей сапраўды затрымалі.

Студэнты ўпэўненыя, што міліцыю выклікаў нехта з адміністрацыі ўніверсітэта. Па іх словах, гэта адбывалася і раней.

25 верасня стала вядома, што студэнтаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй выклікаюць на дысцыплінарную камісію і пагражаюць выключэннем з ВНУ. Іх распазнавалі па фатаграфіях з акцый пратэсту, акцый салідарнасці студэнтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства