Ігару Казмерчаку вынесенае пракурорскае папярэджанне
Пракуратура Оршы 29 жніўня вынесла папярэджанне рэдактару сайта orsha.eu і праваабаронцу Ігару Казмерчаку пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
За дзень да чарговай нядзельнай акцыі пратэсту ў Оршы, да Ігара Казмерчака прыйшла памочніца пракурора і супрацоўнік міліцыі. Яны патлумачылі, што ў ходзе пракурорскай праверкі на сайце быў выяўлены артыкул «Аршанскія пратэсты. Што далей» у якім паведамлялася, што чарговая вялікая акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Оршы пройдзе 30 жніўня а 14-00. Сілавікамі гэтая інфармацыя была ўспрынята як заклік і арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
У выніку кароткай размовы Ігару Казмерчаку было выпісана афіцыйнае папярэджанне аб тым, што ён не мусіць удзельнічаць у акцыі, іначай яму пагражаюць «суткі».