viasna on patreon

Фігуранта "справы Ціханоўскага" Вяргілія Ушака адправілі адбываць "суткі" за гродзенскі пікет 29 траўня Дапоўнена

2020 2020-08-31T17:00:38+0300 2020-09-01T11:43:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ushak_vergilii_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фігуранта крымінальнай "справы Ціханоўскага" Вяргілія Ушака затрымалі 31 жніўня для адбыцця адміністрацыйнага арышта за інцыдэнт 29 траўня ў Гродне на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Вяргілій, які знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса па гэтай жа справе, мусіць адбыць сем сутак адміністрацыйнага арышту.  

Вяргілій Ушак. Фота: spring96.org
Вяргілій Ушак. Фота: spring96.org

Як распавяла "Вясне" яго нявеста Надзея, Вяргілія Ушака затрымалі каля 16 гадзін 31 жніўня ў Полацку. Яны загадзя набылі электронныя квіткі на цягнік "Полацк-Мінск". Калі Вяргілій і Надзея прыйшлі на пасадку, то іх там ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Вяргілію прад'явілі пастанову суда Ленінскага раёна Гродна, па якой яго асудзілі 2 ліпеня на сем сутак арышту па двух артыкулах КаАП: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). 

"Ніхто не прадстаўляўся. Проста тыкнулі пастанову і сказалі: "Прайдзёмце з намі", – распавядае Надзея.

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што "суткі" Вяргілій Ушак будзе адбываць у Полацкім РАУСе.

Нагадаем, Вяргілія Ушака затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце па зборы подпісаў. Ён здымаў на відэа пікет, які вёў тады кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай блогер youtube-канала "Краіна для жыцця" Сяргей Ціханоўскі. Вяргілію выставілі абвінавачванне па артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным, а міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International – вязнем сумлення. Пасля двух месяцаў зняволення Вяргілія Ушака выпусцілі на волю па падпісцы аб нявыездзе. Ён застаецца ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Дапоўнена. Праз чатыры гадзіны пасля затрымання Вяргілія адпусцілі. Прычына – высокая тэмпература. У Вяргілія застаюцца неадбытыя 7 сутак арышту. Яго, як і ў гэты раз, могуць затрымаць у любы момант і ў любым месцы.

Палітвязень Вяргілій Ушак – пра свае 2 месяцы зняволення па "справе Ціханоўскага"

Як прайшлі два месяцы Вяргілія ў зняволенні, што ён адчуваў пасля вызвалення, чаму яму не ўдалося забраць на свабоду лісты – чытайце ў матэрыяле "Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства