Probono.by прапануе дапамогу пацярпелым ад рук сілавікоў
Валанцёрскі праект Probono.by з'явіўся пасля масавых затрыманняў і збіцця удзельнікаў мірных акцый пратэстаў як дапамога ў розных накірунках для пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.
На платформе сабраныя кантакты спецыялістаў у галіне:
- медыцыны,
- псіхалогіі,
- юрыспрудэнцыі,
- адвакатуры,
- праваабароны і іншыя.
Таксама прапануецца аўтадапамога, дапамога ў пошуку працы і перакваліфікацыі, фінансавая дапамога.
У межах партала дзейнічае адзіны шматканальны кругласутачны кантакт-цэнтр. Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе - тэлефануйце: +375 44 709-79-11.
"Наша задача звязаць пацярпелага з людзьмі, якія гатовыя яму дапамагчы. Нашы інструменты: гэты партал і валанцёрскі кол-цэнтр", - гаворыцца на сайце ініцыятывы.
Таксама падпісвайцеся на тэлеграм-канал, у якім штодня з'яўляюцца анонсы ініцыятыў, гатовых прапанаваць бясплатна свае паслугі.