viasna on patreon

Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 жніўня Дапоўнена

2020 2020-08-20T14:59:43+0300 2020-08-20T16:05:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amap_14_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

20 жніўня ў Беларусі адбываюцца новыя затрыманні. 

Ранкам стала вядома аб знікненні сябра стачкама "Беларуськалія" Дзмітрыя Кудзялевіча. Як паведамляе Telegram страйкама, мяркуецца, што Кудзялевіч быў затрыманы ў чацвер пасля 11 гадзін невядомымі асобамі, калі ехаў на сваім аўтамабілі. Ён паспеў патэлефанаваць калегам, і тыя чулі размову з людзьмі, якія не давалі яму праехаць наперад.

Таксама паведамлялася пра знікненне Максіма Філановіча, але пазней ён выйшаў на сувязь.

У "Вясну" паведамілі пра новае затрыманне Аляксея Скіпера, якога раней затрымлівалі на акцыі пратэсту і які нядаўна выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Мужчына звяртаўся ў "Вясну" для дакументацыі катаванняў. Сёння ён паехаў у медыцынскі цэнтр "Лодэ", вярнуўся адтуль дамоў, дзе і быў затрыманы. Яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Лагойску. Папярэдне яму ставяць у віну непадпарадкаванне міліцыі і крадзеж. Аляксей паспеў паведаміць, што ў ІЧУ яго збіваюць.

Тэлеграм-канал "Выборы видишь?" паведамляе пра затрыманьне ўдзельніка акцыі каля завода «Атлант». Хлопца затрымлівалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і АМАП. Ён паспеў паведаміць родным, што яго даставяць у Цэнтральны РУУС.

У Брэсце другі раз за пяць дзён быў затрыманы лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі. Гэта адбылося каля 15.00. Падрабязнасці высвятляюцца. 

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства