ЦІП: Вінярскі больш за 10 дзён трымае галадоўку, у Мацкойця зламаная нага
https://spring96.org/be/news/99069
2020
2020-08-15T21:51:02+0300
2020-08-15T21:51:02+0300
2021-07-30T12:19:34+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viniarski-maksim-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома "Вясне", актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі ўжо 13 дзён трымае галадоўку, 10 з іх — сухую. Яго затрымалі і змясцілі адбываць арышт у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (1-ы завулак Акрэсціна) яшчэ да 9 жніўня. Вінярскі пачаў галадоўку ў знак пратэсту, паколькі адміністрацыя ЦІПа яго заявы і скаргі не прымала.
У Сяргея Мацкойця (таксама актывіст "Еўрапейскай Беларусі", затрыманы 6 жніўня) зламаная нага. Такім чынам, на дадзены момант каля 10 сутак ён знаходзіцца ў ЦІП без неабходнай медыцынскай дапамогі.
Прыблізна 13 -14 жніўня Вінярскага і Мацкойця перавялі ў камеру да людзей, затрыманых у выніку акцый пратэсту пасля 9 жніўня. У шасцімеснай камеры знаходзілася каля 30 чалавек.